Большой театр Беларуси

 

8, 9 лiпеня 19:00

Аляксандр Глазуноў

РАЙМОНДА

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 ліпеня 19:00, 11 ліпеня 18:00

Ж. Массне, А. Пьяццола, К. Сэн-Санс, Р. Штраўс і інш.

МАТА ХАРЫ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

5 лiпеня 18:00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

“...Дзённік” у Брэсце


1 мая калектыў Вялікага тэатра Беларусі прадставіць у Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой” “Патэтычны дзённік памяці” – тэатральнае прадстаўленне ў сінтэтычным жанры з рысамі оперы, араторыі, сімфоніі, балета, пластычнай драмы, містэрыі, мультымедыйнага светлавога шоу. Пастаноўка створана ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на аснове твораў беларускіх кампазітараў і дакументальных сведчанняў трагедыі і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пачатак спектакля ў 20:30. Уваход вольны.


– Гэты праект − нацыянальны культурны код. Сёння без гістарычнай памяці і без перадачы гэтай памяці наступным пакаленням мы не ўяўляем ніводнай хвіліны свайго існавання. Таму, калі паўстала пытанне аб стварэнні гэтага твора, у першую чаргу мы падумалі пра тое, што гэта павінна быць вельмі сур'ёзная кампазіцыя, якая стане своеасаблівым манументам памяці людзям, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, – лічыць рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Ганна Маторная.
У праекце заняты ўсе калектывы тэатра: трупы оперы, балета, хору, міманса, дзіцячага музычнага тэатра-студыі – больш за 250 чалавек. 1 мая ў галоўных партыях гледачы пачуюць народных артыстаў Беларусі Анастасію Масквіну, Станіслава Трыфанава, Уладзіміра Громава і інш.
За дырыжорскім пультам – галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў.

 

 

 

 

 

Партнёры