Большой театр Беларуси

 

20 мая 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера (лірычныя сцэны) у 7 карцінах

Большой театр Беларуси

 

22 мая 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

.

Тэатр у гады вайны

 

Восем дзесяцігоддзяў аддзяляюць нас ад вясны 1945-га…
Сэрца Мінска − Вялікі тэатр Беларусі – сёння − нібы сімвал адраджэння. І наш святы абавязак − памятаць. Памятаць тых, хто набліжаў перамогу сваім мастацтвам... Тых, чые жыцці абарвала вайна; тых, чые галасы гучалі на фронце, чые словы сагравалі змёрзлыя душы; тых, чые песні прабівалі браню адчаю; тых, хто верыў: свет выратуе прыгажосць, нават у пекле…

У гонар 80-годдзя Перамогі мы запрашаем вас дакрануцца да старонак гісторыі − даведацца пра жыццё і дзейнасць беларускіх артыстаў у гады вайны, паглядзець у іх твары, успомніць імёны загінуўшых. Прадставіць, як выжываў тэатр у тых нечалавечых умовах, з усіх сіл імкнучыся не перапыніць тонкую ніць, якая вядзе да міру - ніць высокага мастацтва.

У серыі анлайн-выставак сабраны ўнікальныя архіўныя фатаграфіі і рэдкія дакументы - у памяць пра людзей Тэатра.

 

"Вялікі тэатр Беларусі ў час вайны" - гісторыя трупы Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў 1941-1945 гады.

 

 

 

"Тэатр падчас вайны: партрэты" - галерэя персанальных старонак артыстаў тэатра, якія сваёй творчасцю набліжалі перамогу.

 

 

 

Нагадваем, што ў раздзеле "Анлайн-выстаўкі" пастаянна размешчана серыя фотавыставак пра гісторыю тэатра.

 

Партнёры