Большой театр Беларуси

 

27 Мая 19:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

1 чэрвеня 11:00 i 18:00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 i 16 Лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

.

“Арлеанская дзева”. Пачатак

 

20 мая знакаміты рэжысёр, народны артыст Расіі Георгій Ісаакян правёў першую сцэнічную рэпетыцыю пастаноўкі оперы П. Чайкоўскага “Арлеанская дзева”. Гэты спектакль стане заключнай прэм'ерай 92-га сезона Вялікага тэатра Беларусі. Прэм'ера абяцае стаць яркай культурнай падзеяй у рамках абвешчанага ў тэатры Года Чайкоўскага. Першыя паказы адбудуцца 17 і 18 чэрвеня.

На сустрэчы з трупай Георгій Георгіевіч прадставіў эскізы дэкарацый − вытанчаныя і складаныя, у якіх трэба будзе існаваць артыстам. Ён звярнуў увагу на касцюмы; вядома, распавёў пра задуму будучага спектакля: “Спектакль, над якім мы працуем разам з дырыжорам-пастаноўшчыкам Арцёмам Макаравым, мастацкім кіраўніком тэатра, і мастаком Аляксеем Трагубавым, задуманы як прасторава шматгранны: ён нібы жыве ў трох вымярэннях. Па-першае, існуе горад Домрэмі, які вядомы на ўвесь свет тым, што ў ім нарадзілася Жанна д'Арк. І гэты сучасны горад цалкам прысвячае сябе легендарнай, можна сказаць – міфалагізаванай гераіні, арганізоўваючы самыя разнастайныя перформансы, фестывалі і святы ў яе гонар, якія праводзяцца ў тэатральнай форме. Другая прастора − якраз тая самая тэатральная рэальнасць. Але з'явіцца і трэцяя − гістарычная. Рэальнасць XV стагоддзя, якая разыгрываецца ва ўяўленні сучаснай юнай дзяўчыны, якая прадстаўляе сябе Жаннай д'Арк і прымярае на сябе яе лёс... Атрымліваецца маштабная, шматслаёвая канструкцыя, якую нам трэба будзе ўвасобіць на сцэне. Рэжысёрская задача − злучыць усе гэтыя часы і светы...”
Наперадзе ў калектыву − няпростая, але натхнёная праца: пастаноўка адной з самых рэдкіх, але дзіўна прыгожых, магутных опер Чайкоўскага, якая апавядае пра жыццёвы шлях Жанны д'Арк, яе веру, барацьбу і трагічнаую гібель.“Арлеанская дзева” – гэта цудоўная музыка, гэта вельмі складаныя партыі... Тэатр, які бярэцца за пастаноўку гэтай оперы, павінен прад'явіць высокі ўзровень трупы – салістаў, артыстаў хору, аркестра. Гэта гіганцкае палатно, у якім няма месца кампрамісу ні ў адной дэталі”, – падкрэсліў Георгій Ісаакян.

Дададзім, што над спектаклем таксама працуюць галоўны хормайстар народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, мастак па святле Ірына Вторнікава. Галоўныя партыі рыхтуюць вядучыя салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі: Аксана Волкава, Дар'я Гаражанка, Анастасія Малевіч, Аксана Якушэвіч (Іаанна д'Арк), Марыя Галкіна, Марта Данусевіч, Анастасія Масквіна (Агнэса Сарэль), Дзмітрый Капілаў, Андрэй Сялюцін, Станіслаў Трыфанаў (Цібо), Аляксандр Гелах, Віктар Мендзелеў, Іосіф Нікіценка (Раймонд), Уладзімір Громаў, Андрэй Кліпо, Дзяніс Янцэвіч (Дюнуа), Андрэй Валенцій, Уладзіслаў Зазулька (Архібіскуп) і у творчую групу спектакля таксама ўваходзяць дырыжоры Віталь Грышчанка і Уладзімір Авадок.

 

 



Партнёры