Большой театр Беларуси

 

10 лютага 19:00

Джакама Пучыні

Тоска

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 лютага 19:00

Людвіг Мінкус

Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 лютага 19:00

Дзмітрый Смольскі

Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

Вечар аднаактовых балетаў 

15 лютага 18:00

Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ

"ТАНЦЫ"

Балеро. Танец смерці. Кармэн.

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

19 лютага 19:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

3 сакавiка 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Опера – гэта модна, опера – гэта моцна!

 

Віншуем галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра Беларусі, уладальніка медаля Францыска Скарыны, дацэнта Ганну Маторную з атрыманнем Гранта Прэзідэнта Беларусі – на рэалізацыю праекта «На скрыжаванні музычных падзей: опера – гэта модна, опера – гэта моцна!», накіраванага на захаванне нацыянальных духоўных традыцый, прагрэсіўнае развіццё беларускай культуры як неад’емнай часткі сусветнай культуры.

Адпаведнае распараджэнне 30 снежня 2025 г. падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Жадаем Ганне Дзмітрыеўне натхнення, радасці творчасці, цікавай рэалізацыі праекта, удзячных гледачоў!

23 студзеня галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная прадставіла ў Камернай зале новы творчы праект «На скрыжаванні музычных падзей: опера – гэта модна, опера – гэта моцна!», які рэалізуецца за кошт сродкаў гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2026 год.
«Праект накіраваны на папулярызацыю беларускай опернай музыкі, выкананне новых твораў беларускіх кампазітараў, прыцягненне ў акадэмічны фармат стылю красовер і творчых эксперыментаў... Але галоўны пасыл гэтага праекта складаецца нават не столькі ў адкрыцці самой новай музыкі, колькі ў асветніцкай сутнасці музычна-тэатральнай культуры», – падкрэсліла Ганна Дзмітрыеўна.
Застольная песня з оперы «Кала Бруньён» Дз.Кабалеўскага, арыя Кацярыны Першай з оперы «Пётр Першы» А.Пятрова, арыя Кардэліі з оперы «Кароль Лір» С.Сланімскага, арыя Фрыца (П’еро) з оперы «Мёртвы горад» Э.Карнгольда, арыя Лубенскага з оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» А.Залётнева, арыя Канцэпсьён з оперы «Іспанскі час» М.Равеля, песня і частушкі Варвары з оперы «Не толькі любоў» Р.Шчадрына, арыя Кунігунды з аперэты «Кандыд» Л.Бернстайна, дуэт Каралевы Боны і Гервасія Вылівахі з оперы «Ладдзя роспачы» С.Бельцюкова.
Гледачы пачулі такія розныя – па сваім змесце і атмасферы – творы ў выкананні маладых таленавітых салістаў Вялікага тэатра Беларусі: Дар’і Гаражанка, Марыі Булда, Кацярыны Міхнавец, Анастасіі Міхнавец, Анастасіі Храпіцкай, Кірыла Панфілава, Святаслава Сахарава, Андрэя Мацюшонка, Віктара Мендзелева. За раялем – Анастасія Дубоўская. Госцем вечара стаў і беларускі кампазітар Сяргей Бельцюкоў.
«Каханне і запал, праўда і хлусня, боль адзіноты і далікатны свет чалавечага шчасця, іронія, феерверк нястрымных эмоцый – усё гэта свет Оперы!» – пераканана Ганна Маторная.

 

 

Партнёры