Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
Да юбілею Наталлі Рудневай
Менавіта ў гэтую оперу ў пачатку 1980-х маладую Наталлю Рудневу «кінулі» без рэпетыцый на галоўную партыю – Любашы. У далейшым яна выходзіла ў гэтым вобразе каля 25 гадоў. 24 кастрычніка «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава ў Вялікім прагучыць у гонар юбілею народнай артысткі Беларусі.
Галоўны хормайстар Вялікага тэатра народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч пазнаёмілася з Наталляй Рудневай, калі маладая спявачка апошні год працавала ў хоры, пасля заканчэння кансерваторыі яна стала салісткай оперы: «Яркі голас поўнага дыяпазону, абсалютная музычная пісьменнасць і памяць, фантастычная працаздольнасць – усё гэта пра Наталлю Рудневу. Яна ўваходзіла ў рэпертуар проста імгненна. І нават некаторыя партыі спявала толькі яна, як, напрыклад, найскладанейшую ролю Клары Цаханасьян ў оперы С.Картэса «Візіт дамы». Падчас нашых гастроляў адзін італьянец сказаў пра Рудневу: «Гэта нейкая вакальная машына...» і гэта на самай справе так. Я заўсёды дзівілася, як ёй хапае сіл − вакальных і фізічных. А якой яна была выдатнай Любашай ў «Царскай нявесце»! Калі яна спявала а капэла «Збірай хутчэй, матуля родная...» – гэта было нешта неверагоднае! Мне здаецца, я ніколі больш і не чула падобнага выканання ў нашым тэатры. Часам кажуць: галоўнае ў музыцы не ў нотах. Гэта менавіта тое, што было ў Наталлі Рудневай. Яна спявала сэрцам. І забыць гэтага не магу дагэтуль…»
Сама спявачка ўспамінала: «У сям'і я нарадзілася звычайнай і простай, але ў мяне тата іграў на акардэоне і спяваў. У яго быў вельмі прыгожы голас − і я старалася браць прыклад... дзіўна, што мае сваякі яшчэ ў дзяцінстве мяне называлі артысткай, а я пра гэта нават і не марыла. Мне вельмі падабаліся харавыя спевы, я марыла спяваць у хоры...»
Дырыжор Вялікага тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка называе Наталлю Рудневу сваім «настаўнікам»: «Так. У такіх людзей я вучыўся, Наталля Руднева заўсёды была для мяне прыкладам. І застаецца ім дагэтуль. Чалавек дзівоснай інтэлігентнасці. Не проста спявачка, а спяваючая актрыса. Яна не аддзяляла музычную частку ад драматычнай, а гэта рэдкі сімбіёз. І яе інтэлект дапамагаў ёй дасягаць выдатных вынікаў. Заўсёды з захапленнем глядзеў на яе працы. І заўсёды з задавальненнем з ёй працаваў над спектаклямі».
Менавіта Мікалай Сяргеевіч будзе дырыжыраваць спектаклем 24 кастрычніка.
У гэты вечар галоўныя партыі выканаюць: народны артыст Беларусі Станіслаў Трыфанаў (Гразны), заслужаная артыстка рэспублікі Аксана Волкава (Любаша), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Золава (Марфа), Уладзіслаў Зазулька (Скуратаў), Ілья Берднікаў (Лыкаў), Вольга Маліноўская (Сабурава), Юрый Балацько (Бамелій), Ірына Паляшчук (Дуняша).
***
Творчасць Наталлі Рудневай − бліскучая старонка ў гісторыі Вялікага тэатра Беларусі. Яна прыехала ў Мінск пасля заканчэння Куйбышаўскага музычнага вучылішча па агульнасаюзным размеркаванні і, пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, стала салісткай беларускага Вялікага тэатра. 30 гадоў яна блістала на нашай сцэне, «пражыла» столькі яркіх роляў – Эбалі, Амнерыс, Кармэн, Любаша, Ульрыка, Маддалена, Сантуцца... А ў 2018-м прыняла рашэнне сысці з тэатра. Зараз Наталля Аляксандраўна − дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Свой юбілей Наталля Руднева адзначыла 27 мая.
переводила и в тексте про День народного единства увидела В 1990 году талантливая работа композитора, постановщиков – дирижеров, режиссера, художника и исполнителей главный ролей была отмечена. Исправь, плиз, главных ролей
Дата публікацыі: 06.07.2026
