Большой театр Беларуси

 

11 верасня, 19.00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 верасня, 13.00

Санат Кібірава

ТРЫ ПАРАСЯЦІ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 верасня, 18.00

Андрэй Пятроў

СТВАРЭННЕ СВЕТУ

балет у 2 дзеях

«Віват, маэстра Ёган Штраус!»

 

Ён запісваў мелодыі ў цягніку, у гасцях, сярод ночы – на манжэтах, рэстаранных сурвэтках, навалачках, прасцінах. Іаган Штраус складаў музыку з дзівоснай лёгкасцю, мог стварыць п'есу за адну-дзве гадзіны і прызнаваўся: «Для натхнення мне трэба няшмат: раскрыты раяль і кубачак свежай кавы». І сёння публіку захапляе галавакружная прыгажосць мелодый бліскучага Караля вальсаў.

 

Лёгкая − як шампанскае... Светлая − як вясна…
13 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць музыка Іагана Штрауса. Дырыжор Уладзімір Авадок і рэжысёр Ганна Маторная рыхтуюць не проста вечар... Гэта будзе... Яркі выбух эмоцый!
Полькі, знакамітыя вальсы і маршы, чароўная музыка, выдатныя вакальныя нумары – у праграме сабраны сапраўдныя жамчужыны музычнай спадчыны геніяльнага кампазітара.

У гэты вечар прагучаць: тост Арлоўскага і ансамбль «Шампанскае» з аперэты «Лятучая мыш», куплеты Барынкая і чардаш Аманая з аперэты «Цыганскі барон», песня Фані з аперэты «Танцоўшчыца Фані Эйльслер», вальс «Вясеннія галасы», полькі «Трык-трак», «Гром і маланка» і «На паляванні», французская полька «У Крапфенвальдле», Пярсідскі марш, вальс «Казкі Венскага лесу»…

На сцэне – артысты аркестра, хору, салісты оперы, прычым у самых нечаканых вобразах: народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Марыя Булда, Марыя Галкіна, Анастасія Лурыкава, Анастасія Міхнавец, Дыяна Трыфанава, Анастасія Храпіцкая, Кацярына Міхнавец, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Кліпо, Андрэй Логвінаў, Кірыл Панфілаў, Андрэй Сялюцін. Канферансье − артыстка балета Кацярына Зіноўева-Правалінская.

 

Над праграмай працавалі: галоўны рэжысёр тэатра − уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная, галоўны мастак тэатра − лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава, галоўны хормайстар тэатра − народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. За дырыжорскім пультам – Уладзімір Авадок.

Пачатак канцэрта ў 18:00.

 

ЗАМОВІЦЬ БІЛЕТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала А.Балабановіч

Дата публікацыі: 14.07.2026

 

Партнёры