Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
Гала-канцэрт «Трыумф оперы» адкрые новы, 94-ы сезон Вялікага тэатра Беларусі 6 верасня. Праграму рыхтуюць дырыжор Мікалай Калядка і рэжысёр Аксана Волкава.
У гэты вечар на сцэне – зоркі Вялікага тэатра, чые галасы пакарылі сусветныя сцэны, і маладыя спевакі, якія ўжо захапляюць беларускую публіку: народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, заслужаная артыстка рэспублікі Аксана Волкава, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі, Дзмітрый Шабеця, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Булда, Марыя Галкіна, Марта Данусевіч, Анастасія Міхнавец, Дар'я Гаражанка, Кацярына Міхнавец, Ірына Паляшчук, Іван Бярэзін, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Логвінаў, Кірыл Панфілаў.
У праграме – рэдкія і папулярныя творы Ю. Семянякі, П. Чайкоўскага, Дж. Пучыні, Дж. Вердзі, Ж. Бізэ, Г. Даніцэці, П. Масканьі, Дж. Расіні, Р. Вагнера, А. Дворжака, Ш. Гуно, Дж. Расіні, В. Беліні, С. Рахманінава, У. Джардана, Л. Дэліба, А. Панк'елі. За дырыжорскім пультам сімфанічнага аркестра − заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка.
Рэжысёр Гала − Аксана Волкава, а значыць – нас чакае не проста прыгожае дзейства, а канцэрт у лепшых традыцыях вялікіх класічных оперных вечароў з вытанчанай праграмай.
У праграме прыме ўдзел бліскучы хор тэатра (галоўны хормайстар – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч).
Падрыхтавала А. Балабановіч
Дата публікацыі 14.07.2026


