Большой театр Беларуси

 

11 верасня, 19.00

Джузепе Вердзі

НАБУКА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

12 верасня, 13.00

Санат Кібірава

ТРЫ ПАРАСЯЦІ

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

20 верасня, 18.00

Андрэй Пятроў

СТВАРЭННЕ СВЕТУ

балет у 2 дзеях

Непаўторнае, беларускае, роднае…

 

12 верасня ў гістарычным фае бельэтажа Вялікага тэатра Беларусі пройдзе канцэрт беларускай музыкі, створаны галоўным рэжысёрам Ганнай Маторнай у рамках творчага праекта «На скрыжаванні музычных падзей: ОПЕРА – ГЭТА МОДНА, ОПЕРА – ГЭТА МОЦНА!", які рэалізуецца за кошт сродкаў гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2026 год.


На дзве гадзіны звычайная, здавалася б, прастора тэатральнага фае ператворыцца ва ўнікальную канцэртную пляцоўку. Гэта дазволіць музыцы здабыць асаблівы палёт, упэўнена ўладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная:

 

«Усё, што мы пачуем, набудзе новае дыханне. Гэты вечар − дзівосная магчымасць гледачам стаць часткай праекта, дзе зліты разам сэнс і вобраз, ідэя і змест. Сто гадоў беларускай музыкі злучацца тут і цяпер - у адным імгненні, дзе кожны вобраз нараджае ў нашым успрыманні зусім дзіўнае адчуванне... часу. Бо персанаж, народжаны ў мінулым стагоддзі, сёння прачытваецца намі, сучаснікамі, зусім іншым чынам. Мы перадаем будучаму пакаленню ўспрыманне сённяшняй рэчаіснасці і ўспрыманне людзей мінулага, злучаючы ўсё гэта ў адзінай сэнсавай прасторы. Гэта неверагодна захапляюча!»


Гледачы пачуюць беларускія народныя песні, музыку выбітных кампазітараў Беларусі Яўгена Цікоцкага, Юрыя Семянякі, Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера, Дзмітрыя Смольскага, Уладзіміра Солтана, а таксама нашых таленавітых сучаснікаў – Алега Залётнева, Алега Хадоскі, Сяргея Бельцюкова, Андрэя Зубрыча.

На сцэне выступяць масцітыя артысты і моладзь тэатра. У канцэрце прымуць удзел народныя артысты Беларусі Станіслаў Трыфанаў і Настасся Масквіна, заслужаная артыстка рэспублікі Аксана Волкава, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі, а таксама яркія прадстаўнікі новага пакалення: Анастасія Міхнавец, Дар'я Гаражанка, Марыя Булда, Андрэй Логвінаў, Андрэй Мацюшонак, Віктар Мендзелеў, Андрэй Кліпо, Уладзіслаў Зазулька, Дзяніс Янцэвіч.


«Праграма аранжыравана для незвычайнага камернага складу аркестра, які адкрые для слухача свежы інтанацыйны вайб, новыя гарызонты ўспрымання ўжо вядомых музычных вобразаў, – кажа Ганна Маторная. − Прыцягненне творчай моладзі адкрывае ў гэтым праекце асаблівыя магчымасці. Жывое гучанне, яркія інтэрпрэтацыі, цёплая атмасфера не пакінуць гледачоў абыякавымі да таго цікавага свету вобразаў беларускай оперы, і не толькі оперы, які мы пастараемся стварыць разам...»

Дырыжор канцэрта − Валянцін Семяленаў (студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – БДАМ); аранжыроўка твораў – Алега Хадоскі, Сяргея Бельцюкова, Андрэя Зубрыча, Яўгена Якабука; вядучы – студэнт БДАМ (вакальна-харавы факультэт) Ілля Саковіч.

Працягласць канцэрта 2 гадзіны 15 хвілін з адным антрактам

Падрыхтавала А. Балабановіч

Дата публікацыі: 15.07.2026

 

ЗАМОВІЦЬ БІЛЕТ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Партнёры