Большой театр Беларуси

 

20 лiстапада 19:00

Акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Комі

КРЫК

балет у двух дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 лiстапада 18:00

Джакама Пучыні

Чыа-Чыа-сан

опера ў 2 дзеях

Для ўсёй сям'і

 

У нядзелю, 18 кастрычніка, на Тыдні бацькоўскай любові Вялікі тэатр Беларусі расчыніць свае дзверы для асаблівай падзеі. У рамках праекта «Вялікі тэатр – дзецям» мы запрашаем вялікіх, маленькіх і самых маленькіх гледачоў на маштабнае сямейнае свята – «Тэатральная раніца для ўсёй сям'і».


З 11:30 да 14:00 усе зоны фае тэатра зменяцца: іх упрыгожаць дэкарацыі і рэквізіт з любімых спектакляў. Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць фатаграфіі на памяць у атмасферы сапраўднай казкі.
Падчас свята ў кожнага будзе магчымасць убачыць творчы працэс знутры і ... стаць яго часткай. Напрыклад − убачыць, як працуе тэатральны грымёр, і зразумець, як актрыса ператвараецца... у Снежную каралеву (майстар-клас правядзе мастак-грымёр Аіда Саванеўская).


Адчуць сябе мастаком будзе лёгка на майстар-класе па маляванні, які правядзе мастак-пастаноўшчык Кацярына Булгакава. (Дададзім, што падчас мерапрыемства можна будзе пабываць на сапраўдным вернісажы – будзе працаваць выстаўка работ галоўнага мастака тэатра Любові Сідзельнікавай.)


У гэты дзень не прапусціце традыцыйныя і адны з самых любімых інтэрактываў – майстар-класы па харэаграфіі (ад вядучай салісткі балета Вялікага тэатра Надзеі Філіпавай) і – акцёрскаму майстэрству (ад артысткі балета Кацярыны Зіноўевай-Правалінскай).


Дырыжорская палачка таксама апынецца ў вашых руках − на майстар-класе па дырыжыраванні ад маэстра Уладзіміра Авадка.


Таксама ўсіх жадаючых навучаць мастацтву харавых спеваў − майстар-клас правядзе хормайстар Ірына Карманава.


Зрабіць цудоўныя здымкі каля «Жывой афішы» або ў фотазоне «Гары Потэр»; стаць гледачом некалькіх музычных прадстаўленняў – пачуць вакальны цыкл «Дзіцячая» М. Мусаргскага (у выкананні салісткі оперы Анастасіі Храпіцкай), або «Гукі цудоўнай арфы» (артыстка аркестра Вераніка Грабоўская), або канцэрт квартэта флейт «У нясумных фарбах класікі і джаза!» (кіраўнік квартэта – заслужаная артыстка Рэспублікі Ларыса Ласоцкая); прыняць удзел у «Займальным квэсце»; пабываць «У гасцях у доктара Айбаліта» (артысты Дыяна Хрышчановіч і Ілля Пеўзнер); зазірнуць на «Урокі тэатральнага этыкету Мэры Попінс»; зладзіць «Музычны феерверк» разам з салістамі оперы і юнымі зорачкамі Дзіцячай музычнай тэатральнай студыі; здзейсніць «Падарожжа ў свет казкі»; прыняць удзел у музычнай віктарыне «Адгадай мелодыю» – праграма «Тэатральнай раніцы» настолькі насычаная, што кожны глядач знойдзе штосьці для сябе.
У фае бельэтажа тэатра пройдуць паказы любімых спектакляў: «Капрызная прынцэса», «Басцьен і Басцьена» і «Каралеўскі бутэрброд».


Галоўнае − гэта цёплыя, рознакаляровыя ўспаміны пра дзень, праведзены усёй сям'ёй, калі вы разам ўсміхаецеся, смеяцеся і адкрываеце для сябе нешта новае. Чакаем вас!
Над праектам працуюць рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Галкоўская, рэжысёры Наталля Бараноўская, Марыя Ісаева, Наталля Кузьмянкова.
Кошт білетаў − 15 руб., 25 руб.

Подготовила Е.Балабанович. Материал опубликован 30.09.2026г. 

Партнёры