Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
Нарадзілася ў Екацярынбурзе (Расія).
У 2012 скончыла Акадэмію Рускага балета імя А. Я. Ваганавай (клас М. А. Васільевай). У гэтым жа годзе была прынята ў трупу Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (НАВАТ).
З'яўлялася салісткай балета Дзяржаўнага Прыморскага тэатра оперы і балета (цяпер - Прыморская сцэна Марыінскага тэатра; Расія, Уладзівасток), выкладала класічны танец у Прыморскім краявым каледжы мастацтваў (Расія, Уладзівасток).
З'яўлялася салісткай балета (вядучы майстар сцэны) Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра, а таксама салісткай Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра імя Н. І. Сац. Была ўдастоена прэміі Саюза тэатральных дзеячоў Расійскай Федэрацыі.
З 2022 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.
Мары - "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага
Прынцэса Аўрора – "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Гюльнара – "Карсар" А. Адана
Джульета – "Рамэа і Джульета" С.Пракоф'ева
Маша - "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Жар-птушка - "Жар-птушка" І. Стравінскага
Руская лялька – "Шчаўкунок" П. Чайкоўскага
Сяброўкі - "Дон Кіхот" Л. Мінкуса
Дыяна - "Эсмеральда" Ц. Пуні
Фея жвавасці, Брыльянт - "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага
Неапалітанскі танец, Нявеста, Маленькі лебедзь - "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага
У красавіку 2025 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы трупы Вялікага тэатра Беларусі ў Вялікі тэатр Расіі з выкананнем творчага праекта "Патэтычны дзённік памяці". Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.
У маі 2025 года ўзяла ўдзел у гастрольнай паездке артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, дзе выступіла ў Гала-канцэрце на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубэна Дарыа ў Манагуа.
У маі 2026 года прыняла ўдзел у гастрольнай паездцы Вялікага тэатра Беларусі ў В'етнам, выступіўшы ў Гала-канцэрце на сцэне Опернага тэатра "Хо Гыом" (Ханой).
У маі 2026 года прыняла ўдзел у XXXIX Міжнародным фестывалі класічнага балета ім. Р. Нурыева (Расія, Казань), выканаўшы партыю Машы ў балеце П.Чайкоўскага "Шчаўкунок" (пастаноўка заслужанага артыста Расіі і Татарстана Уладзіміра Якаўлева на аснове харэаграфіі Васіля Вайнонена) на сцэне Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. М. Джаліля.