Большой театр Беларуси

 

5 снежня

Джузепе Вердзі

ТРАВIЯТА

опера ў 4 дзеях

.

Таццяна Траццяк

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021)
  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2014)
  • дыпламант Міжнародных конкурсаў ім. Харыклей Даркле (Румынія, Брайла, 1997 і 1999 гг.)

Біяграфія

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасцях "фартэпіяна" (клас дацэнта Т. Валадзько, асістэнтура-стажыроўка ў класе народнага артыста Беларусі прафесара І. Алоўнікава) і "акадэмічныя спевы" (бакалаўрыят і магістратура, клас заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь прафесара Л.Колас).
Працаваць у Вялікім тэатры Беларусі пачала з 1988 года ў якасці канцэртмайстра па вакале. Як вакалістка на сцэне тэатра дэбютавала ў 1993 годзе ў партыі Брыгіты ў прэм'ерным спектаклі "Іаланта" П. Чайкоўскага.

З 1997 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.

У 2002 годзе за высокія творчыя дасягненні ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 2008 - Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Траццяк вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой. Валодае шырокім канцэртным рэпертуарам, які ўключае сольныя партыі ў кантатна-аратарыяльных творах, вакальныя цыклы, рамансы і песні. Сярод яркіх сольных праграм Таццяны Траццяк - "Партрэты. Ганна Герман", "Каханні нягучныя словы", "Каханне і жыццё жанчыны", "Зачараванне старадаўняга раманса" і інш.
У 1998 годзе выканала партыю сапрана ў сусветнай прэм'еры кантаты Л. Гамберыні "Ганна Франк", прыняўшы таксама ўдзел у запісе твора на CD (выпушчаны ў Мілане ў 1999 годзе).
У 2005 г. упершыню ў Беларусі на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выканала монаоперу М. Тарывердзіева "Чаканне".

У 2006 годзе па ініцыятыве Таццяны Траццяк створаны струнны квінтэт "Серанада", у склад якога ўвайшлі артысты аркестра тэатра. За гады існавання калектыву створана больш за 20 канцэртных праграм з удзелам вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі, калектыў больш за 100 разоў выступіў з канцэртамі на розных сцэнах Беларусі і за яе межамі. Нязменным поспехам у публікі карыстаюцца канцэртныя праграмы квінтэта, сярод якіх: "З песняй па жыцці. Музыка нашага кіно", "Мілонга з "Серанадай", "Заўсёды ў маім сэрцы. Музыка Італіі, Іспаніі і Кубы", "Старадаўнія рамансы", "Песні вялікай краіны" і інш.

У 2023 годзе Таццяна Траццяк стала ўладальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры на рэалізацыю творчага праекта "Край прыгожых людзей", накіраванага на захаванне нацыянальных і духоўных традыцый і папулярызацыю дасягненняў нацыянальнай вакальнай выканальніцкай школы ў Беларусі і за мяжой.

Працавала ў складзе журы міжнародных конкурсаў: адборачны тур Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў "Бельведэр" у Юрмале (Латвія) і Іркуцку (Расія), 2014 г. і інш.

З 2011 г. працуе выкладчыкам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (канцэртна-камерныя спевы, сольныя спевы), з 2020 года – дацэнт кафедры.


РЭПЕРТУАР

Саламея – "Саламея" Р. Штраўса
Сента - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Лэдзі Макбет - "Макбет" Дж. Вердзі
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Аіда - "Аіда" Дж. Вердзі
Мімі, Мюзэта – "Багема" Дж. Пучыні
Ліу – "Турандот" Дж. Пучыні
Чыа-Чыа-сан – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Разіна - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Лючыя - "Лючыя дзі Ламермур" Г. Даніцэці
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Мікаэла – "Кармэн" Ж. Бізэ 
Амелія - "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Леанора - "Трубадур"Дж. Вердзі
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Эма – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Ксенія – "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Палавецкая дзяўчына – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Брыгіта – "Іаланта" П. Чайкоўскага
Рыта - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Першая жонка – "Сіняя Барада і яго жонкі" В. Капытько
Лаўрэта, Нэла – "Джані Скікі" Дж. Пучыні
Прылепа - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Лізэта – "Кавейная кантата" І. С. Баха
Прынцэса – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Паміна – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Цэрліна - "Дон Жуан" В. А. Моцарта
Сюзана, Графіня - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Таццяна Аляксееўна – "Юбілей" С. Картэса
Яна - "Чалавечы голас" Ф. Пуленка
Партыі саліруючага сапрана ў рэквіемах Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, "Карміна Бурана" К. Орфа і інш.


ГАСТРОЛІ

У 2001 годзе выканала партыю Таццяны Аляксееўны ў сусветнай прэм'еры оперы С.Картэса "Юбілей" у Залатурне (Швейцарыя).
У 2002 годзе ўдзельнічала ў Днях беларускай культуры ў Францыі.
Прымала ўдзел у оперных фестывалях у Швейцарыі, Літве, Латвіі, Германіі, Тайландзе, Малдове, Расіі.
З беларускімі, літоўскімі, балгарскімі і расійскімі сімфанічнымі аркестрамі выконвала партыі саліруючага сапрана ў рэквіеме В. А. Моцарта, 9-й сімфоніі Л. Бетховена, кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа, араторыях "Месія" Г.Ф.Гендэля, Стварэнне свету" Й. Гайдна ў Швейцарыі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Літве.
З праграмай з твораў І. Штрауса з аркестрамі Расіі, Украіны і Балгарыі выступала на сцэнах: Sala Santa Cecilia (Рым, Італія), Musikverein (Вена, Аўстрыя), Gran Teatre del Liceu (Барселона, Іспанія), Teatro Real (Мадрыд, Іспанія) ), а таксама іншых канцэртных залаў Швецыі, Нідэрландаў, Даніі, Польшчы, Венгрыі, Сербіі.
У складзе трупы тэатра гастралявала ў Тайландзе, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Вялікабрытаніі.
У 2017 г. прыняла ўдзел у гастролях групы салістаў оперы ў Ізраілі з канцэртнай праграмай "Чароўны свет аперэты".
У 2019 і 2023 гг. са струнным квінтэтам "Серэнада" прадстаўляла Беларусь на Міжнароднай выставе ЭКСПА-2019 КНР (Шанхай).
У 2022 г. прымала ўдзел у Міжнародным фестывалі опернай музыкі "Дыханне Байкала" (Іркуцк, Расія) і Фестывалі рускай оперы ў Тальцах (Іркуцкая вобласць, Расія).
У 2023 г. на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выканала партыю Смерці ў сусветнай прэм'еры оперы С.Бельцюкова "Ладдзя роспачы" (канцэртнае выкананне).

Сярод ангажэментаў спявачкі:

Віялета ў "Травіяце" Дж. Вердзі ў Клайпедскім дзяржаўным музычным тэатры (Літва), на фестывалі опернай музыкі "Дыханне Байкала" (Іркуцк, Расія, 2022),
Аіда ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі ў Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя М. Ф. Ахундава (Баку, Азербайджан, 2021),
Сафі ў канцэртным выкананні оперы "Вертэр" Ж. Массне на Міжнародным фестывалі опернай музыкі "Дыханне Байкала" (Іркуцк, Расія, 2014),
Леанора ў оперы "Трубадур" Дж. Вердзі. у Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя М. Ф. Ахундава (Баку, Азербайджан), на Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд, 2006),
Мюзэта ў "Багеме" Дж. Пучыні на Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд, 2006).




 

Партнёры