У 2009 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава па класе "харавое дырыжыраванне", у 2015 г. – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнага артыста Беларусі дацэнта П. Рыдзігера).
З 2012 г. - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
Гвідон - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Моцарт - "Моцарт і Сальеры" М.Рымскага-Корсакава
Кай - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)"
Немарына - "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Берман - "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Солтана
Зібель – "Фауст" Ш. Гуно
Альфрэд – "Лятучая мыш" І. Штрауса
Макдуф - "Макбет" Дж. Вердзі
Парпіньёль – "Багема" Дж. Пучыні
Эрык - "Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Альмерык, Вадэмон – "Іаланта" П. Чайкоўскага
Лыкаў - "Царская нявеста"М. Рымскага-Корсакава
Таміна, Жрэц, Воін – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Пэпэ - "Паяцы" Р. Леанкавала
Іудзей - "Саламея" Р. Штраўса
Чапліцкі, Распарадчык - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Дон Курцыо - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Прынц Персіі, Імператар – "Турандот" Дж. Пучыні
Франк, Эйлер - "Дырэктар тэатра" В. А. Моцарта
Гастан - "Травіята" Дж. Вердзі
Партыя саліруючага тэнара ў рэквіеме В. А. Моцарта, 9-й сімфоніі Л. ван Бетховена, сімфанічнай паэме «Званы» С. Рахманінава
На сцэне Каўнаскага дзяржаўнага музычнага тэатра выканаў партыю Альфрэда ў "Травіяце" Дж. Вердзі.
У 2014 г. прыняў удзел у Гала-канцэрце з нагоды саміту ЕАЭС у Казахстане (Астана).
У 2016 г. прыняў удзел у фестывалі Jeunes Ambassadeurs Lyriques у Канадзе (Манрэаль).
У 2016 г. прыняў удзел у фестывалі Rorschach Cappella Festival у Швейцарыі.
У 2018 г. у рамках гастроляў па Францыі выканаў партыю Вадэмона ў оперы "Іаланта" П.І. Чайкоўскага.
У кастрычніку 2022 года з трупай Вялікага тэатра Беларусі прыняў удзел у гастролях у Маскве, выканаўшы партыю Ігната Бермана ў оперы В. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.