Выпускнік Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча ім. М. І. Глінкі (клас заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь А. А. Мурзіча) і Адэскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А. В. Нежданавай у класе Е. Н. Іванова (1992). У 2011 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці "рэжысура музычнага тэатра".
У 1986-1993 гадах - саліст Адэскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.
За час вучобы і працы ў тэатры неаднаразова станавіўся дыпламантам і лаўрэатам міжнародных конкурсаў вакалістаў, у прыватнасці I Усесаюзнага конкурсу маладых оперных спевакоў ім. Ф. І. Шаляпіна ў Казані.
З 1993 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
У 1988 г. Алег Мельнікаў быў запрошаны на Міжнародны оперны фестываль"Ірына Архіпава прадстаўляе…", у якім у наступныя гады прымаў пастаянны ўдзел. За цудоўнае ўвасабленне вобраза Барыса Гадунова ў аднайменнай оперы М.Мусаргскага і вялізны ўклад у асветніцтва ў Расіі ў 2003 годзе быў удастоены спецыяльнай прэміі І. Архіпавай і сярэбранага медаля.
За выдатныя творчыя дасягненні, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага опернага мастацтва ў 2013 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
Член журы міжнародных конкурсаў у Расіі і Беларусі, у прыватнасці Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М. Глінкі. Старшыня журы Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў ім. Ф. Шаляпіна (Беларусь).
Член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў, старшыня Шаляпінскага таварыства Беларусі Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Вядзе педагагічную дзейнасць; кіраўнік і вядучы майстар-класаў Рэспубліканскага семінара для педагогаў-вакалістаў (Мінск 2012, 2013 гг.).
Прымаў удзел у канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З сольнымі канцэртамі выступаў у Беларусі і за мяжой.
Як рэжысёр ажыццявіў пастаноўкі: "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава (2022), "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага (Маладзечанскі маладзёжны музычны тэатр, 2010), "Пікавая дама" П. Чайкоўскага (Сербская нацыянальная опера, г. Сад, 2011).
Сальеры – "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава
Стары яўрэй - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Малюта - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Рамфіс - "Аіда" Дж. Вердзі
Найміт – "Сівая легенда" Д. Смольскага
Цімур – "Турандот" Дж. Пучыні
Камандор - "Дон Жуан" В. А. Моцарта
Райманд – "Лючыя ды Ламермур" Г. Даніцэці
Базіліа - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Філіп - "Дон Карлас" Дж. Вердзі
Спарафучыле, Мантэроне – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Захарыя - "Набука" Дж. Вердзі
Бонза – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Мельнік - "Русалка" А. Даргамыжскага
Канчак, Уладзімір Галіцкі - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Грэмін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Кароль Рэнэ - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Стары катаржнік, Барыс Цімафеевіч – "Лэдзі Макбет Мцэнскага павета" ("Кацярына Ізмайлава") Д. Шастаковіча
Дварэцкі - "Візіт дамы" С. Картэса
Шыпучын - "Юбілей" С. Картэса
Барыс Гадуноў – "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Іван Хаванскі – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Алека, Стары цыган – "Алека" С. Рахманінава
Кат – "Саламея" Р. Штраўса
Фарлаф – "Руслан і Людміла" М. Глінкі
Партыя саліруючага басу ў Рэквіеме Дж.Вердзі
У 1991 г. нямецкай фірмай "Дэлфін Зээрайзэн" быў запрошаны ў кругасветнае турнэ з сольнымі канцэртамі.
У 2012-14 гг. удзельнічаў у Міжнародных фестывалях "Шахімардан запрашае сяброў" (Казахстан).
З трупай тэатра гастраляваў у Іспаніі, Германіі, Ізраілі, Швейцарыі.