Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

.

Таццяна Пятрова

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2013)
  • лаўрэат II прэміі і дыплома "Лепшы замежны голас" Міжнароднага конкурсу вакальнага мастацтва імя Ады Сары (Польшча, Новы-Сонч, 1999)
  • лаўрэат I прэміі конкурсу вакалістаў Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Магутны Божа" (Беларусь, Магілёў, 1998)

Біяграфія

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас народнай артысткі Беларусі, прафесара Шыкуновай І.С.). У опернай студыі акадэміі выканала партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Віялеты («Травіята» Дж.Вердзі), Чыо-Чыо-сан («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні).
З 2014 года – салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
З сольнымі канцэртамі выступае ў Беларусі і за мяжой. Неаднаразова брала ўдзел у канцэртах з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, сімфанічным аркестрам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлай імя Г. Шырмы.
У 2022 годзе ў Камернай зале імя Л.П. Аляксандраўскай прадставіла сольную праграму вакальнай музыкі Р. Штраўса "Канат над безданню".


РЭПЕРТУАР

 

Мілітрыса - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Тоска - "Тоска" Дж. Пучыні
Сольвейг - "Пэр Гюнт" Э. Грыга (вакальная партыя ў балеце)
Іаланта - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Мімі – "Багема" Дж. Пучыні
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Графіня - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Мікаэла, Мэрсэдэс – "Кармэн" Ж. Бізэ
Партыя саліруючага сапрана – "Карміна Бурана" К. Орфа
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Аіда - "Аіда" Дж. Вердзі
Чыа-Чыа-сан – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Недда – "Паяцы" Р. Леанкавала
Лэдзі Макбет - "Макбет" Дж. Вердзі
Канцэртны рэпертуар уключае сольныя партыі ў творах кантатна-аратарыяльнага жанру, рамансы ("Альбомчык" В.Гаўрыліна, "З яўрэйскай народнай паэзіі" Д.Шастаковіча, Рэквіем Г. Фарэ, Рэквіем Дж. Вердзі, Нямецкі рэквіем С. Брамса, "Карміна Бурана" К. Орфа, "Месія" Г. Ф. Гендэля, Магніфікат, Страсці па Матфею, Страсці па Іаану І. С. Баха і інш.).


ГАСТРОЛІ

Выступала на найбуйнейшых сцэнах еўрапейскіх канцэртных залаў у Іспаніі, Партугаліі, Бельгіі, Італіі, Францыі, Германіі.
Гастралявала з такімі музычнымі калектывамі як Камерны аркестр Калінінградскай філармоніі (Расія), Балгарскі сімфанічны аркестр (Балгарыя), сімфанічны аркестр Саратаўскай філармоніі (Расія), заслужаны акадэмічны сімфанічны аркестр Украінскага радыё, Сімфанічны аркестр Нацыянальнай філармоніі "Сяргей Лункевіч" (Малдова).


 

Партнёры