Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017)
Дыпламант Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л.П. Александроўскай (Беларусь, 1998)
Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу імя С. Манюшкі (Беларусь, 2000)
Лаўрэат Міжнароднага фестывалю імя С. Манюшкі (Беларусь, 2001)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя А. Дворжака (Чэхія, 2001)
Дыпламант V Міжнароднага конкурсу маладых оперных выканаўцаў Klaudia Taev Competition (Эстонія, 2007)
Лаўрэат ХХII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (Расія, 2007)
Фіналістка II Міжнароднага конкурсу вакалістаў (Страсбург, Францыя, 2008)
Лаўрэат I прэміі Конкурсу Конкурсаў вакалістаў у рамках XXIII Музычнага фестывалю ім. Л.Сабінава (Расія, 2010 г.)
Лаўрэат III прэміі I Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. М. Магамаева (Расія, 2010 г.)
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, народнай артысткі Беларусі Л. Галушкінай) у 2004 годзе. Студэнткай III курса ў 2001 годзе была прынята ў трупу Беларускай оперы.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017). Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2002 і 2008 годы). У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Уладальніца гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2010.12.31 № 375.
2009 – прайшла па конкурсе ў Маладзёжную оперную праграму Вялікага тэатра Расіі.
2009-2010 – майстар-класы: Gloria Guida, Vito Maria Brunetti, George Darden, Diane Zola, Laura Claycomb, Lenore Rosenberg, Дзмітрый Удовін, Святлана Несцярэнка, Яўген Несцярэнка, Ірына Багачова.
Рэжысёр-пастаноўшчык оперы Джакома Пучыні "Вілісы. Фатум" (2020).
Даліла – "Самсон і Даліла"
Кармэн – "Кармэн"
Амнерыс – "Аіда"
Сантуца – "Сельскі гонар"
Лаура – "Джаконда"
Маргарыта – "Асуджэнне Фаўста"
Марына Мнішак – "Барыс Гадуноў"
Марфа – "Хаваншчына"
Любаша – "Царская нявеста"
Паліна – "Пікавая дама"
Маддалена – "Рыгалета"
Канчакоўна – "Князь Ігар"
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны"
Фенена – "Набука"
Вольга – "Яўген Анегін"
Сузукі – "Мадам Батэрфляй"
Хлопец – "Паданне аб нябачным горадзе Кіцежы і дзеве Фяўроніі"
Любка – "Сівая легенда"
Прадстаўляла беларускае музычнае мастацтва на міжнародных фестывалях і гастролях у Ірландыі, Германіі, Кітаі, Шатландыі. Прымала ўдзел у Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Боне (Германія, 2003 год).
Выступала з канцэртамі ў Ірландыі (з Ірландскім нацыянальным сімфанічным аркестрам), Германіі і Кітаі. Выканала партыю Сузукі ў оперы Дж. Пучыні "Мадам Батэрфляй" у пастаноўцы Дэніала Бора.
З сольным канцэртам "Опера-мадэрн" выступала на сцэне Белдзяржфілармоніі (2008) і на фестывалі "Музычныя вечары ў Мірскім замку" (2009).
У лютым 2013 года паспяхова дэбютавала на сцэне нью-ёркскай Метраполітан-апера.