Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Мікалай Калядка

Дырыжор

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь


Біяграфія

Дырыжорскую адукацыю атрымаў у Маскве (Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут ім. Гнесіных) і Вільнюсе (Літоўская дзяржаўная кансерваторыя).
З 1979 года – дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2013 годзе за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры ўзнагароджаны мадалем Францыска Скарыны.
Больш чым 30 гадоў выкладаў ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт кафедры аркестровага дырыжыравання. Сярод выпускнікоў яго класа – дырыжор тэатра Алег Лесун, дырыжор Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Марына Траццякова, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра ім. І. Жыновіча Аляксандр Высоцкі.


РЭПЕРТУАР

Дырыжор-пастаноўшчык опер – "Баль-маскарад" і "Дон Карлас" Дж .Вердзі, "Кармэн" Ж. Бізэ (1995 г.), "Сялянскі гонар" П. Масканьі, "Медыум" Дж. Меноці, "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага, "Джані Скікі" Дж. Пучыні; балетаў – "Дон Кіхот" М. Мінкуса, "Серэнада" і "Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага, "Эсмеральда" Ц. Пуні, "Марная засцярога" Л. Герольда.
У рэпертуары: 
оперы – "Аіда" Дж. Вердзі, "Тоска" і "Мадам Батэрфляй", "Джані Скікі" Дж .Пучыні, "Паяцы" Р. Леанкавала, "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана;
балеты – "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага, "Жызэль" А. Адана, "Балеро" М. Равэля, "Рамэо і Джульета" С. Пракоф’ева, "Вясна свяшчэнная" І. Стравінскага, "Кармэн-сюіта" Ж. Бізэ-Р. Шчадрына, "Карміна Бурана" К. Орфа, "Спартак" А. Хачатурана, "Стварэнне свету" А. Пятрова, "Баядэрка" Л. Мінкуса  і інш.


 

Партнёры