Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Андрэй Валенцій

Бас

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • уладальнік VI Міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo (2024)
  • нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2023)
  • заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016)
  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2013)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў Алены Абразцовай (Расія, Санкт-Пецярбург, 2003)

Біяграфія

Выпускнік Чарнігаўскага музычнага вучылішча ім. Л.Н.Равуцкага па класе трубы (1992), займаўся вакалам у У. Турца і Л. Крыжаноўскай. Скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава (2001) і аспірантуру пры кансерваторыі (2003) у класе народнага артыста Расіі прафесара Г. Селязнёва. У 2001 годзе ўдзельнічаў у майстар-класах Уладзіміра Атлантава.
Падчас навучання на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі выканаў партыі Бертрана, Караля Рэнэ ("Іаланта" П. Чайкоўскага), Грэміна ("Яўген Анегін" П. Чайкоўскага), Дона Базіліа ("Севільскі цырульнік" Дж. Расіні ), Сабакіна ("Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава), Старога цыгана ("Алека" С. Рахманінава), Мефістофеля ("Фауст" Ш. Гуно).
Выступаў пад кіраўніцтвам дырыжораў А. Вядзернікава, Ю. Цемірканава, У. Федасеева, М. Растраповіча, В. Чарнушэнкі, Ю. Башмета, М. Плятнёва і інш.
З 2005 года, пасля дэбюту ў партыі Мусаргскага ў оперы Л. Дзясятнікава "Дзеці Разенталя" і па цяперашні час, з'яўляецца запрошаным салістам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі, у рэпертуары якога выконвае каля 15 партый.
Таксама з'яўляецца запрошаным салістам Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі, а таксама Чувашскага і Самарскага дзяржаўных тэатраў оперы і балета.

З 2009 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.

Дыскаграфія:
Сольны дыск "Папулярныя рамансы і песні" пры ўдзеле Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў імя М. П. Осіпава, дырыжор Мікалай Калінін
Запіс Дзевятай сімфоніі Л. ван Бетховена (партыя саліруючага басу) з хорам і аркестрам Бірмінгеймскага ўніверсітэта, дырыжор Роберт Міклі.


РЭПЕРТУАР

Рыгор – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Мефістофель – "Фауст" Ш. Гуно
Захарыя - "Набука" Дж. Вердзі
Грэмін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскі
Дон Базіліо - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Сабакін - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Кален – "Багема" Дж. Пучыні
Кароль Рэнэ - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Мароз – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Дасіфей – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Рамфіс - "Аіда" Дж. Вердзі
Хан Канчак, Галіцкі - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Цімур – "Турандот" Дж. Пучыні
Банка - "Макбет" Дж. Вердзі
Зарастра – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта


ГАСТРОЛІ

З 2005 года, пасля дэбюту ў партыі Мусаргскага ў оперы Л. Дзесятнікава "Дзеці Розенталя" і па цяперашні час, з'яўляецца запрошаным салістам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі, у рэпертуары якога выконвае каля 15 партый. Таксама з'яўляецца запрошаным салістам Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі, а таксама Чувашскага і Самарскага дзяржаўных тэатраў оперы і балета.
З сольнымі канцэртамі выступаў у залах Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай філармоній, Крамлёўскім палацы, Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале "Расія" і іншых канцэртных залах Расіі.
У 2002 годзе ў складзе "Трыё басоў" з Барысам Штокалавым і Яўгенам Несцярэнкам выступіў у Маскоўскім Міжнародным Доме Музыкі з праграмай рускага раманса.
Гастраляваў у Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Нідэрландах.
На сцэне La Scala (Італія, Мілан) выканаў сольную партыю ў араторыі "Ісус Навін" М. Мусаргскага і партыю Грэміна ў оперы "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага (2009).
У 2007 годзе ўдзельнічаў у фестывалі ў Фінляндыі ("Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага і "Дзеці Розенталя" Л. Дзесятнікава) і Славеніі ("Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага) у 2007 годзе.
У 2018 годзе прыняў удзел у летнім фестывалі мастацтваў SummerScape у Бард-каледжы ў штаце Нью-Ёрк, ЗША (князь Гудал у "Дэмане" А. Рубінштэйна).
Сярод партый, выкананых на сусветных оперных сцэнах:
Банка ("Макбет" Дж. Вердзі) — музычны фестываль у Пафасе (Кіпр),
Вярхоўны жрэц Ваала("Набука" Дж. Вердзі) - Вялікі тэатра Расіі,
Галіцкі ("Князь Ігар" А. Барадзіна) - Якуцкі тэатр оперы і балета,
Гусляр("Сказанне анебачным горадзе Кіцежы ідэве Фяўроніі" М.Рымскага-Корсакава) - Вялікі тэатр Расіі,
Дон Базіліа ("Севільскі цырульнік" Дж. Расіні) - Вялікі тэатр Расіі, Татарскі тэатр оперы і балета ім. М.Джаліля,
Захарыя ("Набука" Дж. Вердзі) — оперны фестываль у Дарсеце (Вялікабрытанія),
Іван Хаванскі ("Хаваншчына" М. Мусаргскага) — Музычны тэатр імя К.С.Станіслаўскага і Ул. І.Неміровіча-Данчанкі,
Князь Грэмін ("Яўген Анегін" П. Чайкоўскага) - Тулонская опера, Астраханскі тэатр оперы і балета,
Князь Гудал ("Дэман" А. Рубінштэйна) - Вялікі тэатр Расіі, фестываль у Бард-каледжы,
Кален ("Багема" Дж. Пучыні) - Вялікі тэатр Расіі,
Камандор ("Дон Жуан" В.А. Моцарта) - Вялікі тэатр Расіі,
Кароль Рэнэ ("Іаланта" П. Чайкоўсага) - Вялікі тэатр Расіі,
Мандарын ("Турандот" Дж. Пучыні) - Вялікі тэатр Расіі,
Манах ("Дон Карлас" Дж. Вердзі) - Вялікі тэатр Расіі,
Мусаргскі, Другі паплечнік Розенталя ("Дзеці Разенталя" Л.Дзясянікава) - Вялікі тэатр Расіі,
Прыстаў("Барыс Гадуноў" М.Мусаргскага) - Вялікі тэатр Расіі,
Распарадчык балю, Генерал Бельяр, Капітан Рамбаль("Вайна імір" С.Пракоф'ева) - Вялікі тэатр Расіі,
Сабакін("Царская нявеста" Н.Рымскага-Корсакава) - Вялікі тэатр Расіі, фестываль у Бард-каледжы (Нью-Ёрк, ЗША),
Сурын("Пікавая дама" П.Чайкоўскага) - Вялікі тэатр Расіі.
У 2022 годзе выканаў партыю Рыгора ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана ў рамках гастроляў Вялікага тэатра Беларусі на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі.


 

Партнёры