Лаўрэат II прэміі IІI Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (2016)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу камернага спева імя Г.Свірыдава (Расія, 2014)
Скончыў Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча па спецыяльнасці харавое дырыжыраванне. У 2015 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас В.Кліндухава). За час навучання ў акадэміі ўдзельнічаў у двух оперных пастаноўках "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага (Уладзімір Ленскі) і "Дон Паскуале" Г.Даніцэці (Эрнэста).
З 2015 - саліст Вялікага тэатра Беларусі.
Герцаг – "Рыгалета"
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар"
Ленскі – "Яўген Анегін"
Альфрэд – "Травіята"
Рудольф – "Багема"
Малькольм – "Макбет"
Таміна – "Чароўная флейта"
Лыкаў – "Царская нявеста"
Імператар, Прынц Персіі – "Турандот"
Папугай – "Доктар Айбаліт"
Іудзеі – "Саламея"
Эрнэста – "Дон Паскуале"
Дэбютаваў у партыі Рудольфа ў оперы "Багема" Дж. Пучыні на сцэне Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (люты 2018, г. Баку, дырыжор - Джаваншыр Джафараў).
Выканаў сольную партыю тэнара ў "Рэквіеме" Дж. Вердзі на міжнародным фестывалі імя Яна Кепуры ў г. Крыніцэ (Польшча), дырыжор - Станіслаў Краўчынскі
Удзельнічаў у пастаноўцы оперы "Яўген Анегін" (партыя Ленскага) на сцэне дзяржаўнай філармоніі г. Хайфа (Ізраіль), кастрычнік 2018, дырыжор - Віктар Пласкіна, рэжысёр - Аксана Тараненка
Дэбютаваў у партыі Рынуча ў оперы "Джані Скікі" Дж. Пучыні на оперным Фестывалі да 160-годдзя кампазітара Джакама Пучыні г. Самара (лістапад 2018, дырыжор - Яўген Хахлоў, рэжысёр - Надзея Бахшыева)
Гастраляваў з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пад кіраўніцтвам дырыжора Ігара Бухвалава (2019)