Вольфганг Амадэй Моцарт
Шэсць танцаў

балет ў адной дзеі

Ср | 23 кастрычнiка 2019|20:00

Узрoст 16+

Дирижер – Иван Костяхин

null
Даты спектакля

Канцэпцыя, харэаграфія, сцэнаграфія і касцюмы – Іржы Кіліан (Нідэрланды)
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна
Мастак па святлу – Юп Кабарт (Нідэрланды)
Асістэнты харэографа – Шырлі Эссебум (Нідэрланды), Юст Бігелар (Нідэрланды), Хенк Палмерс (Нідэрланды)
Балетмайстры-рэпетытары – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Канстанцін Кузняцоў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Костэль
Дырыжоры – Іван Касцяхін, Алег Лясун
Працягласць – 25 хвілін
Прэм'ера – 8 кастрычнка 2013 года

 

Солистки – Анна Фокина, Виктория Тренкина (1-ое исп.), Александра Чижик, Ижена Квашина

Солисты – Владимир Руда (1-ое исп.), Такатоши Мачияма, Андрей Посох, Константин Героник

Дирижер – Иван Костяхин 

 

Два стагоддзі аддзяляе нас ад часу, калі Моцарт напісаў свае «Шэсць танцаў». Гэта велізарны адрэзак гісторыі, напоўнены войнамі, рэвалюцыямі і рознымі сацыяльнымі хваляваннямі. Улічваючы гэта, мне здалося няправільным проста стварыць шэраг нейкіх танцавальных нумароў, якія адлюстроўваюць толькі гумар і музычную веліч кампазітара. Замест гэтага я паставіў шэсць бессэнсоўных на першы погляд кампазіцый, якія відавочна не ўпісваюцца ў навакольнае асяроддзе. Яны выглядаюць вельмі маленькімі перад тварам свету, такога складанага і неспакойнага, які, тым не менш, кожны з нас па нейкіх незразумелых прычынах носіць у сваёй душы. І хоць забаўляльны складальнік «Шасці танцаў» Моцарта карыстаецца вялікай папулярнасцю, не варта прыраўноўваць іх да бурлеска. Гумар твора закліканы служыць сродкам ўказання на адноснасць нашых каштоўнасцяў. Шырока вядома схільнасць Моцарта ў якасці ахоўнай рэакцыі на цяжкасці выкарыстоўваць недарэчную і паэтычную бязглуздзіцу. Фрагмент яго ліста да стрыечнай сястры выдатна ілюструе гэта.
Іржы Кіліан

Фрагменты ліста, напісанага Моцартам 3 лістапада 1777 года (яму тады быў 21 год) Бэсле — так ён ласкава называў сваю кузіну Марыю Ганну Тэклу, якая, як мяркуецца, была яго першым каханнем. [W / Hildesheimer, Mozart, Frankfurt / Main (Suhrkamp) 1977].

«Мая найдаражэйшая пляменніца! Кузіна! Дачка!
Маці! Сястра! Жонка!
Гром, неба, тысяча чарцей, круатаў цяжкі жэрабя, дэманы, ведзьмы, кікімары, хросны батальён і без канца — гром, паветра, вада, зямля і агонь, Еўропа, Азія, Афрыка і Амерыка, езуіты, аўгустынцы, бенедыктыны, капуцыны, мінарыты, францысканцы, дамініканцы, картронцы, і св. крыж Гасподні, канонікі рэгулярныя і нерэгулярныя, і ўсе гультаі і злачынцы, сабачыя дзеці, нахабнікі і хвасты адзін праз аднаго, аслы, валы, быкі, дурні, барсукі і лісы! Што за манеры, 4 салдата і 3 бандельеры, які пакет, але дзе партрэт?... Я з нецярпеннем прадчуваў... я быў цалкам упэўнены... таму як Вы нядаўна самі напісалі мне, што я яго хутка, нават вельмі хутка атрымаю».

Назад

Партнёры