Джакама Пучыні
Мадам Батэрфляй

опера ў 3-х дзеях

Сб | 30 лiстапада 2019|19:00

Узрoст 12+

Дирижер – Андрей Галанов

null
Даты спектакля

Лібрэта – Луіджы Іліка, Джузепе Джакоза па п’есе Давіда Беласка "Гейша"
Дырыжор-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі Таццяна Каламійцава
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Маралеў
Мастак-пастаноўшчык – Іван Санін
Мастак па касцюмах – Іван Пешкур
Хормайстар – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Дырыжоры – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Алег Лясун
Рэжысёр – уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская

Выконваецца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі
Працягласць – 2 гадзіны 55 хвілін з двума антрактамі
Прэм'ера – 29 лістапада 1953 года
Аднаўленне – 2 снежня 1965 года

 

Чио-Чио-сан – Татьяна Петрова

Сузуки – Крискентия Стасенко

Пинкертон – Алексей Микутель

Шарплес – Владимир Петров

Горо – Юрий Болотько

Принц Ямадори – Александр Краснодубский

Бонза – Олег Мельников

Кэт – Ольга Кажгалиева

Комиссар – Илья Певзнер

Дирижер – Андрей Галанов

Першая дзея

Японскі домік на ўзгорку побач з Нагасакі з краявідам на бухту і горад. 
E soffitto… e pareti… 
І дзверы… і сцены…
(Пінкертон, Гора, пасля – Сузукі)

У дзень жаніцьбы з японкай Чыо-Чыо-сан па празванню “Батэрфляй” (“Матылёк”) лейтэнант амерыканскага флоту Пінкертон аглядае домік, арэндаваны маклерам-сватам Гора, знаеміцца з слугамі.
E suda e arrampica!
Ну, які цяжкі і стромкі пад’ем
(Шарплес, Пінкертон, Гора)

Першым з гасцей прыходзіць амерыканскі консул Шарплес. У гутарцы з ім Пінкертон жартуе з японскіх парадкаў: і арэндныя дагаворы, і вясельныя кантракты заключаюцца “на дзевяцьсот дзевяноста дзевяць гадоў”, а скас\q043eўваюцца імгненна без усялякіх няўстоек і абавязацельстваў! Такім будзе і яго вяселле на Чыо-Чыо-сан. І хаця Пінкертон шчыра захоплены Батэрфляй, ён прапаноўвае Шарплесу выпіць за шчаслівы дзень яго будучай сапраўднай жаніцьбы на амерыканцы. Дарэмна Шарплес заклікае яго не псаваць жыццё Чыо-Чыо-сан… 
Ancora un passo or via…
Io sono la fanciulla
Piu* lieta del Giappone,
Anzi del mondo.
Ну вось мы і прыйшлі…
Больш шчаслівага, чым я
Няма нікога ў Японіі
І ўсім свеце.
(Чыо-Чыо-сан, Пінкертон, Шарплес, Гора, хор)

З’яўляеца доўгачаканая Батэрфляй у суправаджэнні сябровак. Яна расказвае Шарплесу пра сваю сям’ю, якая яшчэ нядаўна была багатай, а зараз стала беднай, з-за чаго дзяўчына была вымушана стаць гейшай. 
L’Imperial Commissario, l’Ufficia le del Registro, і congiunti.
Імператарскі камісар, і чыноўнік рэгістратар, і родныя.
(Гаро, Пінкертон, Чыо-Чыо-сан, Шарплес, хор)
Разам з гуртам сваякоў Батэрфляй прыходзіць камісар, які зарэгіструе шлюб. Сярод шаптання і перасудаў пра жаніха выразна чуваць галасы Шарплеса і Пінкертона, зачараваных прыгажосцю Чыо-Чыо-сан. 
Vieni, amor mio!
Пойдзем, галубка!
(Пінкертон, Чыо-Чыо-сан, Гора)

Застаўшыся адзін на адзін з Пінкертонам, Батерфляй паказвае яму свой “пасаг”, які памясціўся ў рукаве кімано. Разам з мілымі жаночымі штучкамі тут і святыні Чыо-Чыо-сан – кінжал, якім зрабіў сабе харакіры яе бацька, і фігуркі, якія ўвасабляюць душы продкаў. Аднак дзяўчына гатовая адмовіцца ад сваёй веры і прыняць хрысціянства: у яе з мужам павінен быць агульны Бог! Яна ўжо тайком хадзіла да місіянера. 
Tutti! Ziti!
Усім увага!
(Гора, Камісар, Батэрфляй, Пінкертон, Шарплес, хор)
Пачынаецца цырымонія рэгістрацыі шлюбу і віншавання маладых. 
Cio-Cio-San! Abbominazione!
Чыо-Чыо-сан! Што за грэх страшэнны!
(Бонза, Батэрфляй, Пінкертон, Гора, хор)

З’яўляецца ўз’юшаны бонза, дзядзька Чыо-Чыо-сан. Нейкім чынам даведаўшыся пра яе вераадступніцтва, ён праклінае пляменніцу. Сваякі адмаўляюцца ад яе і сыходзяць з дому.
Bimba, bimba! Non piangere…
Tutta la tua tribu* e і Bonzi tutti del Giappon
Non valgono il pianto di quegli occhi cari e belli.
Дзіця, не плач жа, мілае… 
Усе бонзы, усе сваякі і ўсе іх крыкі і пагрозы
Не вартыя таго, каб гэтыя вочкі лілі слезы.
(Пінкертон, Батэрфляй, Сузукі)
Пяшчотныя словы Пінкертона суцяшаюць Чыо-Чыо-сан. Яна шчаслівая, хаця і не можа забыць пра сваё выраканне. Сузукі падае ей белае начное ўбранне і выходзіць.
Bimba da gli occhi pieni di malia
Ora sei tutta mia.
Я ўсё любуюся вочкамі тваімі, 
Я зачараваны імі.
(Пінкертон, Батэрфляй)

Нарэшце каханыя зусім адны. Якая цудоўная ноч…

Другая дзея

У доме Батэрфляй праз 3 гады.
E Izaghi e Izanami,
Sarundasico e Kami.
Ізагі, Ізанамі, Сарундсіка і Камі…
(Сузукі, Батэрфляй)

Сузукі моліць сваіх багоў сміласцівіца над Чыо-Чыо-сан. А Батэрфляй падаецца, што амерыканскі Бог хутчэй пачуў бы іх маленні, каб ён ведаў, што іх дом тут… Сузукі ўстрывожаная тым, што заканчваюцца грошы. Калі не вернецца Пінкертон, іх чакае галеча. А ці чуў хто-небудзь, каб мужы-іншаземцы вярталіся? Батэрфляй спрабуе захапіць яе сваёй непахіснай верай у вяртанне мужа. 
Un bel di, vedremo
Lovarsi un fil di fumo…
У доўгачаканы ясны дзень
Пройдзе і наша гора…
(Батэрфляй)

У захапленні Чыо-Чыо-сан у падрабязнасцях малюе будучую сустрэчу з Пінкертонам.
C’e*. Entrate.
Тут. Прашу ўваходзіць.
(Гора, Шарплес, Батэрфляй)

З’яўляецца Шарплес у суправаджэнні Гора. Консула прывяло сюды пакутлівае і непрыемнае даручэнне: ён павінен прачытаць Батэрфляй пісьмо Пінкертона з весткай аб тым, што ён мусіць ажаніцца на амерыканцы. Батэрфляй вельмі шчаслівая ад таго, што муж прыслаў ёй пісьмо. Гэта значыць, што Пінкертон здаровы і памятае аб ёй! Консул не можа чытаць з-за яе радасных воклікаў, аповяда пра Гора, які не стамляецца знаходзіць для Батэрфляй ўсё новых і новых багатых жаніхоў для паўторнага шлюбу.
Eccolo. Attenti.
Вось ён сам. Глядзіце.
(Батэрфляй, Шарплес, Гора, Ямадоры)

З’яўляецца апошні з прэтэндэнтаў, прынц Ямадоры. Ён развёўся з многімі жонкамі, але ў Чыо-Чыо-сан закаханы і абяцае ёй адданасць. Далікатна адмовіўшы Ямадоры, Батэрфляй іранізуе над японскімі законамі, якія дазваляюць проста зачыніць дзверы перад непажаданай жонкай. Зусім іншая справа ў Злучаных Штатах! Батэрфляй перакананая ў тым, што калі ўжо ўзяла шлюб з амерыканцам, дык павінна жыць па законах яго краіны.
Ora a noi.
Усе пайшлі.
(Шарплес, Батэрфляй)

Пясля таго, як Шарплес пайшоў, Ямадоры робіць яшчэ адну спробу прачытаць пісьмо. Аднак, страціўшы надзею, ён адкрыта пытаецца, што Батэрфляй будзе рабіць, калі Пінкертон не вернецца. Магчыма, ёй мае сэнс згадзіцца на прапанову Ямадоры? Узрушаная пытаннем, Батэрфляй прыносіць бялявага блакітнавокага сына, пра існаванне якога нічога не ведалі ні Шарплес, ні сам Пінкертон. Яна шчыра верыць, што бацька, калі даведаецца пра сына, памчыць да яго праз моры і краіны. Ёй не давядзецца больш хадзіць з дзіцём па вуліцах і зноў танцаваць перад людзьмі дзеля кавалка хлеба. Лепш памерці!
Io scendo al piano. Mi perdonate? 
Пара дадому. Вы прабачыце мне?
(Шарплес, Батэрфляй)

Шарплес уходзіць, паабяцаўшы паведаміць Пінкертону пра сына.
Vespa! Rospo maledetto!
Жаба! Вырадак, гадзіна праклятая!
(Сузукі, Батэрфляй, Гора)

Убягае Сузукі, які праследуе Гора. Выяўляецца, што ён распаўсюджвае ў акрузе плёткі аб тым, што бацька немаўля невядомы. Але, па словах Гора, ён казаў толькі пра маркотны лёс такога дзіцяці ў тым выпадку, калі б яно трапіла ў Амерыку.
Il cannone del porto!
Una nave da Guerra!
У порце пушачны выбух!
Параход там ваенны!
(Сузукі, Батэрфляй)

Усе нягоды забытыя, як толькі Чыо-Чыо-сан пазнае аб прыбыцці кананеркі Пінкертона. Разам з Сузукі яна ўпрыгожвае кветкамі домік, пераапранаецца ў вясельнае ўбранне і замірае ля акна ў чаканні Пінкертона.

Трэцяя дзея

У доме Батэрфляй.
Gia* il sole!
Cio-Sio-San!
Ужо сонца!
Чыо-Чыо-сан!
(Сузукі, Батэрфляй)

Усю ноч Батэрфляй прастаяла каля акна, марна чакаючы Пінкертона. У Сузукі атрымліваецца пераканаць яе пайсці ў спальню і адпачыць.
Povera Butterfly!
Chi sia? Oh!
Бедная Батэрфляй!
Ці не ён гэта? О!
(Сузукі, Пінкертон, Шарплес)

Пінкертон і Шарплес намерана прыходзяць вельмі рана, калі б Сузукі засталася адна. Яна павінна паведаміць Чыо-Чыо-сан журботную праўду і пераканаць дзяўчыну аддаць сваё дзіця бацьку. Сузукі вельмі балюча ад весткі, што жанчына, якая не асмельваецца зайсці ў дом – гэта і ёсць жонка Пінкертона. А ён усхваляваны знаёмым абсталяваннем, горкім водарам кветак, ўзрушаны самаадданасцю кахання Батэрфляй. Успаміны і пакаянне пакутуюць яго душу. Сустрэча з Батэрфляй страшыць Пінкертона і ён выходзіць. 
Glielo dirai?
– Prometto. 
– Усё так і скажаш?
– Абяцаю.
(Кэт, Сузукі, Батэрфляй)

Жонка Пінкертона просіць Сузукі пераканаць Чыо-Чыо-сан у тым, што будзе любіць хлопчыка, як маці. Пачушы галасы, убягае Батэрфляй у надзеі знайсці Пінкертона. Чаму ў яе доме незнаёмая жанчына? Убачыўшы хваляванне Шарплеса і Кэт і слёзы Сузукі яна ўсё разумее. Пакорная мужавай волі, яна згодная аддаць сына. Няхай толькі Пінкертон сам забярэ дзіця праз паўгадзіны…
Con onor muore
Chi non puo* serbar vita con onore”.
“З гонарам памірае той, 
Хто з ганьбой не жадае мірыцца”.
(Батэрфляй)

Застаўшыся адна, Батэрфляй дастае з ножан бацькоўскі кінжал, чытае выгравіраваны на сталі надпіс. У момант, калі яна гатовая нанесці сабе ўдар, убягае яе маленькі сын, якога адправіла сюды спагадлівая Сузукі. Аднак пяшчотнае развітанне з ім толькі на некалькі імгненняў адкладвае самазабойства. Батэрфляй паспявае пачуць галас Пінкертона, які спяшаецца да яе.

.

 

Назад

Партнёры