Джузепе Вердзі
Аіда

опера ў 4-х дзеях

Вт | 4 лютага 2020|19:00

Узрoст 12+

В партии Радамеса – Эдуард Мартынюк (Украина)

Дирижер – Иван Костяхин

null
Даты спектакля

Лібрэта – Антоніа Гісланцоні і Каміл дзю Локль паводле сцэнарыя Франсуа Агюста Фердынанда Марыета
Дырыжор-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч
Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзе
Дэкарацыі і касцюмы – народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Яўген Чамадураў
Хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Мастак па касцюмах – Кацярына Булгакава
Балетмайстар-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава
Мастак па святлу – Сяргей Шаўчэнка
Дырыжоры – Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў, Іван Касцяхін

Выконваецца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі
Працягласць – 3 гадзіны 45 хвілін з трыма антрактамі
Прэм'ера – 30 мая 2011 года

 

Аида – Татьяна Петрова

Амнерис –  Екатерина Головлева

Радамес – Эдуард Мартынюк (Украина)

Рамфис – Андрей Валентий

Амонасро – Станислав Трифонов

Царь Египта –  Александр Кеда

Гонец – Александр Гелах

Жрица – Марина Лихошерст

Дирижер – Иван Костяхин

 

1 дзея

Царскі палац у Мемфісе. Рамфіс, вярхоўны жрэц бога Фта, паведамляе начальніку варты Радамесу пра нашэсце эфіопаў. У марах Радамеса – узначаліць егіпецкія войскі і атрымаць перамогу. Узнагародай стане свабода Аіды, рабыні фараона, каханай Радамеса.
Цудоўныя мары парушае дачка Цара Амнерыс. Таемна закаханую ў Радамеса прынцэсу мучаць раўнівыя падазрэнні – калі яна бачыць Аіду і Радамеса, яна здагадваецца пра іх пачуцці.
На плошчы ўрачыста з'яўляецца Цар Егіпта ў суправаджэнні Рамфіса, жрацоў, военачальнікаў і прыдворных. Ганец, які прыбыў ад граніц з Эфіопіяй расказвае: святая зямля Егіпта спустошана варварамі, вядзе іх цар, люты і нястрымны воін Аманасра. Аіда ў жаху – яна чуе імя бацькі. Цар аб'яўляе волю багіні Ізіды – войскі супраць эфіопаў павядзе Радамес. У душы Аіды разгараецца жорсткая барацьба паміж каханнем да Радамеса і страхам за бацьку і свой народ. Яна моліць багоў паслаць ёй смерць.
У храме Фта адбываецца абрад прысвячэння Радамеса. Жрацы моляць аб пасланні перамогі Егіпту. Ажыццявіўшы злавесны магічны рытуал, Рамфіс уручае Радамесу меч, пабарваваны эфіопскай крывёй.

2 дзея

Амнерыс чакае вяртання каханага. У яе пакоях сабраліся маладыя егіпцяне – агрэсіўная, ваяўнічая гвардыя, ад якой залежыць будучыня Егіпта. З неўтаймаванай злосцю яны забіваюць маладога эфіопскага раба. Аіда ў жаху глядзіць на юнака – ля яе ног пакутлівы і прыгнечаны эфіопскі народ.
Убачыўшы Аіду, Амнерыс пачынае рэўнаваць з новай сілай. Жадаючы выведаць таямніцу, дачка Цара распавядае рабыні пра выдуманую смерць Радамеса. Аіда не можа схаваць гора. У лютасці і гневе прынцэса пагражае Аідзе жудаснай карай.
Плошча ў Фівах. Народ з захапленнем сустракае егіпецкія войскі. Свята пераможцаў ператвараецца ў смяротную містэрыю рэлігійных фанатыкаў. Перад Царом і яго прыдворнымі праходзяць палонныя, сярод іх Аіда пазнае бацьку. Аманасра просіць дачку не выдаваць яго (ніхто не павінен ведаць яго імя і сан), называе сябе адным з салдатаў эфіопскага правадыра, які загінуў, і моліць Цара пра літасць. Да яго далучаюцца палонныя, Аіда, народ. У сэрцы Радамеса абуджаецца каханне да Аіды, трон Егіпта не каштуе яе слёз. Ён просіць Цара падарыць палонным жыццё. Па радзе Рамфіса Цар вырашае пакінуць у якасці заложнікаў Аіду і Аманасра, а пераможцу аддае руку сваёй дачкі. Радамес і Аіда ў замяшанні, Амнерыс трыумфуе.

3 дзея

У храме Фта здзяйсняецца абрад пахавання бацькі Амнерыс. Яна становіцца фараонам і рыхтуецца да шлюбу з Радамесам.
На беразе Ніла Аіда са страхам чакае Радамеса; калі ён прыйдзе, каб развітацца з ёй, Ніл стане яе магілай. Гаротна ўспамінае Аіда пра сваю радзіму, якую ёй ніколі больш не ўбачыць.
Раптам з'яўляецца Аманасра. Яму вядома пра каханне дачкі да Радамеса. Правадыр эфіопаў патрабуе, каб Аіда, скарыстаўшыся пачуццямі Радамеса, пазнала, па якой дарозе пойдуць егіпецкія войскі. Аіда ў жаху – яна не можа здрадзіць каханаму. Разгневаны Аманасра праклінае дачку: яна – рабыня фараонаў, якая здрадзіла сваёй крыві, радзіме, народу. Змучаная яго папрокамі, Аіда гатова прынесці ў ахвяру сваё каханне.
З'яўляецца Радамес. Ён упэўнены ў перамозе, у шчасці і каханні. Аіда ж поўная  змрочных прадчуванняў – як Радамес можа пайсці супраць Амнерыс, волі жрацоў і народа? Толькі адно можа выратаваць іх каханне – уцячы на яе радзіму. Радамес ашаломлены, але ўгаворы і папрокі Аіды прымушаюць яго забыць пра ўсё і вырашыцца. І калі Аіда пытаецца, якой дарогай пойдуць егіпцяне, Радамес адкрывае ёй таямніцу. Аманасра святкуе – цяпер перамога эфіопам забяспечана, Радамес у роспачы – ён мімаволі здрадзіў радзіме. Аіда і яе бацька спрабуюць супакоіць яго і бегчы, аднак ім перашкаджае Рамфіс. Радамес аддае сябе ў яго рукі, Аманасра забіваюць, Аіда непрыметна знікае ў падзямеллі храма.

4 дзея

Жрацы рыхтуюцца да суда над Радамесам. Узрушаная Амнерыс моліць яго прызнаць віну, абяцаючы яму жыццё, калі ён адмовіцца ад Аіды. Але Радамес непахісны – дзеля кахання да Аіды ён прынес у ахвяру гонар і радзіму. Амнерыс у роспачы, яна то пагражае Радамесу страшнай помстай, то горача моліць багоў пра яго выратаванне.
Вярхоўны жрэц Рамфіс выносіць прыгавор – здраднік будзе жывым пахаваны ў падзямеллі пад алтаром бога Фта. Зніштожаная, бяссільная Амнерыс у роспачы праклінае жрацоў.
Перад смерцю, у падзямеллі храма Радамес успамінае каханую. Раптам з'яўляецца Аіда, яна марыць памерці разам з Радамесам. Толькі на парозе смерці яны могуць больш не хаваць свайго кахання.
Даносіцца спеў жрацоў. Над каменнем, які зачыняе ўваход у падзямелле, у бязмежным смутку Амнерыс моліць аб міры і супакоі…

Спектакль-лаўрэат II Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Лепшы музычны спектакль"

Назад

Партнёры