Сяргей Пракоф’еў
Папялушка

балет у 3-х дзеях

Пт | 3 чэрвеня 2022|19:00

Узрoст 12+

Дирижер – Олег Лесун

null
Даты спектакля

Лібрэта – Юрый Пузакоў паводле аднайменнай казкі Шарля Перо
Харэаграфія і пастаноўка – лаўрэат міжнароднага і ўсесаюзнага конкурсаў Юрый Пузакоў
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна
Мастак-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук
Дырыжор – Алег Лясун
Працягласць – 2 гадзіны 45 хвілін з двума антрактамі
Прэм’ера – 5 снежня 2009 года

 

 

Золушка – Ирина Еромкина

Принц –  Олег Еромкин

Фея – Вероника Овчинникова

Мачеха – Татьяна Уласень

Злюка – Анна Фокина

Кривляка – Виктория Тренкина

 

 

Дзеянне балета пераносіцца ў пачатак ХХ стагоддзя.

Дзея першая

Выхаванкі балетнай студыі – сёстры Злосніца і Крыўляка – рыхтуюцца да танцавальнага конкурсу, які будзе правадзіцца падчас балю ў палацы Караля. Матухна, уладальніца студыі, пільна сочыць за заняткамі сваіх дочак, задаючы і папраўляючы выкананыя імі камбінацыі. У кутку залы раздзьмухвае агонь у печы Папялушка, далёкая сваячка Злосніцы і Крыўлякі. Матухна, якая трымае ў паслузе дзяўчыну, даручыла ёй непасільную працу па гаспадарцы. Папялушка, якая не валодае танцавальнымі здольнасцямі, з захапленнем сочыць за балетным экзерсісам. Ёй так хочацца навучыцца танцаваць! Яна спрабуе паўтарыць убачаныя рухі, але гэта атрымліваецца ў яе няскладна і недарэчна. Жадаючы правучыць “мурзу”, якая зарвалася і замахнулася на святое, Матухна, Злосніца і Крыўляка жорстка пакаралі Папялушку і зазначылі, што яе месца – «на кухні каля печы». Нечаканае з’яўленне Манахіні, якая збірае ахвяраванні для хворых і абяздоленых, спыняе экзекуцыю. Матухна і сёстры патрабуюць каб Манахіня пакінула студыю. Толькі Папялушка аддае ёй сваю адзіную прызапашаную манетку. Шчыра дзякуючы добрай дзяўчыне, таемная незнаёмка знікае. 
Падрыхтоўка да балю кіпіць. У зал дзелавіта ўваходзяць касцюмеры, грымёры і цырульнікі. Прымяраюць касцюмы, робяць прычоскі, прыпудрываюць носікі. Запрошаны Харэограф развучвае з сёстрамі сучасныя танцы. Прыйшоў час адпраўляцца на баль! Папялушка нясмела пытаецца дазволу хаця б здалёк паглядзець на свята. Аднак яе жаданне з грубасцю і пагардай перапыняецца. Папялушка застаецца адна. У марах аб балі яна спрабуе выканаць танец сваёй мары. Стаміўшыся ад гаспадарчых клопатаў, знясіленая Папялушка засыпае. 
З прыцемку з’яўляецца постаць тяемнай Манахіні, якая ператвараецца ў велічную Фею дабра. Яна будзіць Папялушку і заклікае да сябе сябровак – Царыц танца. Персанажы, што ажылі з карціны “Па-дэ-катра”, надзяляюць Папялушку талентам балерыны. Фея дабра бярэ дзяўчыну пад сваю апеку і абяцае выканаць яе запаветную мару: цяпер былая “мурза” выступіць на Конкурсе танца ў палацы Караля! Царыцы танца прыбіраюць Папялушку ў сукенку цудоўнай прыгажосці, а Фея дорыць ёй зграбныя туфелькі, усыпаныя брыльянтамі. Папялушка ў захапленні туліць да грудзей падарунак, якому няма цаны. Працягваючы Папялушцы гадзіннік на ланцужку, Фея загадвае ёй памятаць пра час, бо роўна ў поўнач дзяўчыне неабходна пакінуць палац, інакш усё хараство знікне. Папялушка ў суправаджэнні Пажа накіроўваецца да элегантнага аўто…

Дзея другая

Баль у шыкоўным палацы Караля. Дварэцкі з рэўнасцю назірае за танцамі прыдворных і сочыць за парадкам выканання ўсіх фігур. Пры з’яўленні Караля госці схіляюцца, ушаноўваючы яго. Не знаходзячы сярод набліжаных свайго сына, ён загадвае знайсці Прынца. Дварэцкі, каб адцягнуць увагу Караля, прапаноўвае яму палюбавацца “пікантным” танцам прыдворных дам. Гучаць фанфары, якія апавяшчаюць аб прыбыцці наследніка прастола. Выходзіць Прынц, якога падтрымліваюць сябры; яго не зусім упэўненная хада пацвярджае чутку пра маладзёжную гулянку, якая зацягнулася ў карчме. Аўдавелы Кароль душы не чае ў сваім сыне і гатовы дараваць усе яго “экстравагантныя” выбрыкі. 
Абвяшчаецца конкурс танца. Злосніца і Крыўляка – небяспечныя адна для другой канкурэнткі. Кожная прыгатавала саперніцы “сюпрыз”: адна падкінула ў туфелькі каменні, а другая насыпала ў сукенку стрыжаные валасы. Выступленне сястёр правалілася… Зноў гучыць музыка. Увага ўсіх дам належыць Прынцу. Матухна ўсімі сіламі імкнецца выгадна “прыстроіць” сваіх дочак, але прыставанне назойлівай сямейкі надакучвае Прынцу, і ён шукае выратавання ў сваіх сяброў. 
Нечакана ў арэоле чароўнага ззяння з’яўляецца прыгожая незнаёмка, якая зацьміла сваім хараством усіх прысутных дам. Гэта Папялушка! Зачараваны Прынц запрашае яе на танец. Дзяўчына ў захапленні ад яго мужнай прыгажосці. Закружыўшы ў палкім віхры танца, Папялушка на хвіліну спыняецца і просіць свайго Пажа патрымаць гадзіннік, які дала ёй Фея. Дарэмна слуга моліць дзяўчыну не расставацца з ім – Прынц прываблівае Папялушку да танца, і гадзіннік застаецца ў Пажа. Прынц схіляецца ля ног прыгажуні, у якую закахаўся з першага погляду. Дварэцкі аб’яўляе працяг конкурсу і запрашае Папялушку выканаць свой нумар. Яе танец такі прыгожы і цудоўны, што Кароль асабіста ў парыве пераможцы ўручае “Залаты прыз”. 
У зале падаюць пачастункі – апельсінавае марожанае. Набраўшы шмат порцый, Матухна з дочкамі з захапленнем выконваюць свой танец. Іх прагнасць і нахабнасць выклікаюць у зале шматлікія кпіны. Прынц зноў запрашае Папялушку на танец і яна, у захапленні ад свайго пачуцця, забывае пра час. Паж безвынікова спрабуе нагадаць аб набліжэнні поўначы. З ударамі гадзінніка свет прыгажосці навокал дзяўчыны рушыцца, пакідаючы каля яе толькі зграю выродлівых жабракоў, якія просяць міласціну. Папялушка ўцякае з палаца. Прынц падбірае туфлік, які абраніла прыгажуня; у адчаі ад страты каханай, ён плача на грудзях бацькі…

3 дзея

Прынц у пакутлівым смутку. Нягледзячы на абвяшчэнне ўзнагароды, пошукі Папялушкі апынуліся безвыніковымі. Прынц не здаецца, і разам з сябрамі адпраўляецца на пошукі таемнай незнаёмкі. Пабываўшы ў многіх краінах, але так і не здольны знайсці каханую, Прынц вяртаецца ў палац. 
Папялушка дома. Яна ў палоне салодкіх успамінаў. Пачуўшы шум, які абвяшчаў аб звароце сястёр з балю, Папялушка хавае туфлік у зацішку. Сёстры шумна абмяркоўваюць свае нядаўнія прыгоды; разгараецца сварка. У запале скандалу Злосніца знаходзіць туфлік Папялушкі, і ў Матухны з’яўляецца план, як абхітрыць Прынца. 
У студыі з’яўляецца Дварэцкі. Ён абвяшчае аб хуткім прыбыцці Прынца, які не пакідае надзею знайсці сваю цудоўную госцю. Матухна заклікае дочак тэрмінова прывесці сябе ў парадак – магчыма, яны (ці яна!?) здольны суцешыць Прынца. З’яўляецца Прынц. Раптам матухна ставіць туфлік Папялушкі каля сваёй нагі, гатовай да прымеркі. Але Прынц не верыць у падман і збіраецца пайсці. Знянацку яго ўвагу прыцягвае з’явіўшыйся Паж. Ён паказвае на Папялушку, што схавалася ў кутку. Сэрца Прынца гучна забілася – нарэшце ён знайшоў тую, якую так доўга шукаў! Узяўшы Папялушку за руку, яны накіроўваюцца ў палац. Матухна і дочкі сварацца і горка плачуць ад злосці і зайздрасці. Шчаслівыя Папялушка і Прынц танцуюць свой вясельны танец у прасторы зоркавага неба, якое не мае памеру.

Юрый ПУЗАКОЎ

Назад

Партнёры