Уладзімір Солтан
Дзікае паляванне караля Стаха

опера ў 2 дзеях  

Ср | 19 кастрычнiка 2022|19:00

Узрoст 12+

Дирижер – Владимир Оводок

null
Даты спектакля

Лібрэта Святланы Клімковіч па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча
Дырыжор-пастаноўшчык – Андрэй Іваноў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Маторная
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў
Хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка
Мастак па святлу – Яўген Лісіцын
Мастак па відэакантэнту – Нэла Агрэніч
Балетмайстар-пастаноўшчык – лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Костэль
Дырыжор – Уладзімір Авадок
Выконваецца на беларускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Прэм'ера – 11, 12 ліпеня 2021 года 

 

Надежда Яновская – Марта Данусевич

Дубатовк – Сергей Франковский

Андрей Белорецкий – Денис Янцевич

Андрей Светилович – Александр Михнюк

Алесь Ворона – Станислав Трифонов

Игнат Берман – Виктор Менделев

Рыгор – Александр Кеда

Первый шляхтич – Александр Гелах

Второй шляхтич – Владислав Зозулько

 

...Пошукі старадаўніх казак, песень і паданняў прывялі вучонага-фалькларыста Андрэя Беларэцкага ў глухі куток Беларусі – памесце Балотныя Яліны. Тут у старым замку жыве юная шляхцянка Надзея –апошняя з роду Яноўскіх, што быў пракляты, як кажа паданне, легендарным каралём Стахам. Далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі, заманіў яго на паляванне і здрадніцкі забіў. Паміраючы, Стах пракляў Рамана і напрарочыў роду забойцы вечную помсту дзікага палявання. Апошняй яго ахвярай павінна стаць Надзея.

Акрамя таго, прывідныя коннікі трымаюць у страху усё наваколле. Жудаснае паляванне можа забіць любога. Вось і Свеціловіч, сябар дзяцінства Надзеі, раптоўна гіне...

Паглыбіўшыся ў таямнічае жыццё замка, пазнаёміўшыся з яго маладой гаспадыняй, а таксама з апекуном Надзеі – панам Дубатоўкам, Беларэцкі паступова разумее, што ён уступіў у смяротную барацьбу не са зданямі, а з кімсці рэальным і моцным. Вучоны спрабуе разблытаць гэты дзіўны вузел, аднак сам ледзь не гіне ў страшнай багне.

Пабываўшы ў гасцях у Дубатоўка, Беларэцкі пераконваецца ў сваіх падазрэннях: гаспадар дома і ёсць арганізатар і натхніцель дзікага палявання. Яго даўняя мара – знішчыць род Яноўскіх і авалодаць іх багаццем.

 

Назад

Партнёры