Людвіг Мінкус
Дон Кіхот

балет у 3 дзеях

Вс | 16 красавiка 2023|18:00

Узрoст 12+

Дирижер – Николай Колядко

null
Даты спектакля

Лібрэта – Марыус Петыпа, Валянцін Елізар'еў

Харэаграфія – Марыус Петыпа, Аляксандр Горскі, Касьян Галейзоўскі, народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў

Балетмайстар-пастаноўшчык – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў

Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка

Мастак-пастаноўшчык (сцэнаграфія, касцюмы, дызайн светлавога афармлення) – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў

Мастак па святлу – Ніна Іванкіна

Дырыжоры – лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Верховен, Юрый Караваеў

Працягласць – 2 гадзіны 25 хвілін з двума антрактамі

Прэм'ера – 2 чэрвеня 1989 года

Прэм'ера новай рэдакцыі – 24, 25 сакавіка 2023 года.

 

 

Китри – Людмила Хитрова

Базиль – Дмитрий Уксусников

Мерседес – Елизавета Мусорина

Эспада – Андрей Бариев

Дульцинея – Елизавета Привальчук

Амур – Апполинария Картавцева 

Подруги – Алина Руденко, Анастасия Булавик

Дон Кихот – Кирилл Фурман

Санчо Панса – Владислав Руденко

Лоренцо – Константин Кузнецов

Гамаш – Александр Мисиюк

Цыганка – Татьяна Уласень

Старый цыган – Михаил Борознов

Пралог
Начытаўшыся рыцарскіх раманаў, летуценны Дон Кіхот марыць пра далёкія падарожжы і прыгажуню Дульцынею. Каб праславіць сваё імя подзвігамі ў гонар дамы сэрца, высакародны Ідальга адпраўляецца ў дарогу.

Дзея першая
На залітай сонцам плошчы Барселоны пануе весялосць. У ажыўленым натоўпе – дачка карчмара Ларэнца Кітры і закаханы ў яе цырульнік Базіль. Бацьку Кітры не падабаюцца заляцанні маладога чалавека: ён марыць выдаць дачку за багатага двараніна Гамаша. Але дзяўчына не жадае гэтага, і яны з Базілем вырашаюць бегчы.
З захапленнем сустракае народ сваіх любімцаў – тарэадораў. Сярод іх – прыгажун і смяльчак Эспада са сваёй сяброўкай Мерсэдэс, вулічнай танцоўшчыцай. У разгар імклівага танца з'яўляюцца Дон Кіхот і яго збраяносец Санча Панса. Ларэнца запрашае гасцей у карчму. Дон Кіхот захоплены прыгажосцю Кітры – ці не яна ў вобразе прыгожай Дульцынеі з'яўлялася яму ў марах? Ён запрашае Кітры на менуэт. У гэты час гарэзлівы Санча Панса сцягнуў у дарогу "пра запас" вялікую рыбу і спрабуе схавацца. Ларэнца даганяе яго. Скарыстаўшы мітусню, Кітры і Базіль уцякаюць. Раззлаваныя Ларэнца і Гамаш адпраўляюцца ўслед за імі. Дон Кіхот і Санча Панса вырашаюць дапамагчы беглякам.

Дзея другая
Цыганскі табар. Тут хаваюцца ад праследавацеляў Кітры і Базіль. З'яўляюцца Дон Кіхот і Санча Панса. Палкімі скокамі цыганы спрабуюць прывабіць Дон Кіхота, абяцаючы вольнае жыццё і вечную весялосць. Але яго ўвагу прыцягваюць ветраныя млыны, у бой з якімі бясстрашна ідзе высакародны Ідальга. Паядынак з "ворагам" прыводзіць рыцара ў поўнае знясіленне. Санча Панса спяшаецца яму на дапамогу.
Дон Кіхот зноў паглыбляецца ў мары. Яму з'яўляюцца цудоўныя вобразы, чароўны свет дрыяд, сярод якіх і яго дама сэрца – Дульцынея. Але настае раніца, і мары рыцара знікаюць... У табары з'яўляюцца Ларэнца і Гамаш, якія шукаюць тут Кітры і Базіля. Цыганы падманваюць праследавацеляў.
У карчме на ўскраіне Барселоны шумна і весела. Сярод тых, хто сабраўся – Эспада і Мерсэдэс. Убягаюць Кітры і Базіль. Яны рады, што схаваліся ад дакучлівых праследавацеляў, але... разгневаны бацька і ўпарты "жаніх" ужо тут. Ларэнца хоча неадкладна аб'явіць аб заручынах Кітры і Гамаша. Базіль разыгрывае сцэну самагубства. Кітры "ў роспачы". Высакародны Дон Кіхот гневаецца. Ён папракае карчмара ў жорсткасці і, пагражаючы зброяй, прымушае яго заручыць закаханых. Шчаслівы Базіль адразу ажывае.

Дзея трэцяя
На гарадской плошчы рыхтуецца вялікае свята: сёння бяруць шлюб адразу дзве пары. Слава Кітры і Базілю! Слава Мерсэдэс і Эспадзе! Слава рыцару Дон Кіхоту! Маладосць, любоў і высакароднасць перамаглі! Радасны народ і шчаслівыя героі гатовыя танцаваць да раніцы. А няўдачлівы Гамаш? Як быццам таксама не пакрыўджаны: яму здаецца, што самы галоўны ў гэтай гісторыі – менавіта ён.

.

 

Назад

Партнёры