Людвіг Мінкус
Баядэрка
балет у 3 дзеях Пт | 16 лютага 2024|19:00
Узрoст 12+ Дирижер – Николай Колядко |
null Даты спектакля
|
Лібрэта – Марыус Петыпа, Сяргей Худзекаў
Харэаграфія – Марыус Петыпа
Пастаноўка – Павел Сталінскі
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Вокунеў
Дырыжор – Юрый Караваеў
Працягласць – 2 гадзіны 45 хвілін з двума антрактамі
Прэм’ера – 20 красавіка 2005 года
Никия, баядерка – Людмила Хитрова (1-е исп.)
Дугманта, раджа – Михаил Борознов
Гамзатти – Виктория Тренкина
Солор – Андрей Бариев (1-е исп.)
Великий брамин – Юрий Ковалев
Магедавея, факир – Владислав Коляда
Золотой божок – Дмитрий Уксусников
Трио теней – Ижена Квашина, Дарья Чуваргина, Витория Мартини
Першая дзея
Карціна першая
Ноч. Святы гай. Военачальнік Салор з сябрамі палюе недалёка ад храма, у якім жыве яго каханая – баядэрка Нікія. Салор даручае вернаму яму факіру Магедавее перадаць Нікіі, што будзе чакаць яе ноччу ля храма.
Урачыстым з'яўленнем Вялікага браміна, жрацоў і баядэрак, служак храма, адкрываецца свята пакланення агню. Кульмінацыя ўрачыстасці – танец прыгажуні баядэркі Нікіі. Палкае каханне да Нікіі прымушае Вялікага браміна забыцца пра святы сан і зарок бясшлюбнасці. Ён абяцае баядэрцы ўсе багацці Індыі за яе каханне. Але Нікія не прымае яго палкія прызнанні.
Абрад скончаны. Святое шэсце вяртаецца ў храм. Нікія з нецярпеннем чакае свайго ўмілаванага. Факір Магедавея ахоўвае таемнае спатканне Нікіі і Салора.
Салор прапануе Нікіі бегчы. Удалечыні ад гэтых месцаў, там, дзе іх ніхто не ведае, яны будуць шчаслівыя. Баядэрка згодная. Над свяшчэнным агнём першы военачальнік княства клянецца Нікіі ў вечным каханні і вернасці. Вялікі брамін бачыць закаханых і ў гневе вырашае ім адпомсціць.
Карціна другая
Палац раджы. Раджа Дугманта аб'яўляе сваёй дачцы Гамзаці, што яна стане жонкай шляхетнага ваяра Салора. Гамзаці шчаслівая. Хоць Салор здзіўлены хараством Гамзаці, ён не ў сілах забыць баядэрку, якой пакляўся ў вернасці. Але і адмовіцца ад высокага гонару стать мужам Гамзаці ён не смее.
Для здзяйснення абраду прысвячэння Гамзаці ў нявесты ў палац запрашаюць Нікію. З'яўляецца і Вялікі брамін. Разлічваючы загубіць саперніка, ён расказвае раджу пра каханне Нікіі і Салора. Дугманта ўгневаны, але рашэнне не мяняе: Салор будзе мужам яго дачкі, а баядэрка павінна памерці. Брамін не чакаў такой развязкі, ён пагражае раджу карай багоў за смерць баядэркі, але Дугманта непахісны.
Гамзаці, якая падслухала гэту гутарку, аддае нявольніцы загад, каб тая прывяла Нікію. Дачка раджы, як бы незнарок, паказвае Нікіі партрэт свайго жаніха. Баядэрка ў адчаі: Салор кахае толькі яе, і толькі ёй будзе належыць! Гамзаці патрабуе, моліць, каб Нікія адмовілася ад Салора, але баядэрка гатовая хутчэй памерці, чым расстацца з каханым. У гневе Нікія заносіць над саперніцай кінжал, аднак нявольніца, якая з’явілася ў гэты час, ледзь утрымлівае яе. Дачка раджы клянецца: Нікія памрэ!
Другая дзея
Плошча перад палацам раджы. Свята ў гонар заручын Гамзаці і Салора. Нікія, абавязаная танцаваць на гэтым свяце, не можа схаваць свайго гора. Падчас рытуальнага танца Нікіі, па загаду Гамзаці, уручаюць кошык з кветкамі. Нікія берэ кошык і працягвае танец. Раптам з кветак выпаўзае змяя і смяротна кусае баядэрку. Гэта – помста Гамзаці.
Вялікі брамін прапануе Нікіі проціяддзе, якое выратуе яе. Верная свайму каханню, Нікія адштурхоўвае флакон і кідаецца ў абдымкі Салора. Паміраючы, яна нагадвае каханаму пра яго клятву.
Трэцяя дзея
Курыльня опіуму. Няўцешны Салор нідзе не можа знайсці супакою. Яго мучыць раскаянне. Магедавея, спрабуючы пазбавіць юнака ад цяжкіх дум, кліча заклінальніка змеяў. Пад гукі флейты Салор апускаецца ў свет сноў.
Перад ім са змроку ўзнікае царства ценяў. Танцуючыя цені чарадой спускаюцца з горных уступаў. Сярод іх плыве лёгкі прывід баядэркі, якая загінула. Яна кліча Салора…
Баядэрка (ад партугальскага bailadeira – танцорка) – індыйская танцорка, якая жыве ў храме і ўдзельнічае ў рэлігійных цырымоніях ці святочных відовішчах.
Гістарычная даведка
Балет Мінкуса "Баядэрка", упершыню пастаўлены ў 1877 годзе на сцэне пецярбургскага Марыінскага тэатра выдатным харэографам Марыусам Петыпа, з'яўляецца адным з лепшых твораў класічнай балетнай спадчыны. Гэты спектакль падагульніў здабыткі і дасягненні сусветнага балетнага тэатра, стаў этапным для цэлага перыяду ў гісторыі балета. Тут драматургія атрымала дасканалыя формы паэтычнага ажыццяўлення ў танцы. Спектакль неаднаразова ставіўся на сцэнах усяго свету, але, тым не менш, ён застаецца тыпова "пецярбургскім" балетам, які патрабуе крышталёвай чысціні танца, вытанчанай высакароднасці формы, высокай выканальніцкай культуры – танцавальнай і акцёрскай.
Літаратурнымі крыніцамі "Баядэркі" служаць драма індыйскага класіка Калідасы "Сакунтала" і балада В. Гётэ "Бог і баядэрка". Месца дзеяння балета – старажытная Індыя. Персанажы – браміны, факіры, танцоркі (баядэркі), якія жывуць пры храме з самага дзяцінства і ўдзельнічаюць у рэлігійных цырымоніях. У аснове сюжэта – усёпаглынальнае каханне баядэркі Нікіі, вернасць і здрада, шчырасць і вераломства…
Скарыстаўшы экзатычны сюжэт, Марыус Петыпа стварыў серыю класічных танцаў, вытанчана ўпрыгожаных элементамі ўсходняй пластыкі ("Індускі танец", "Танец са змяёй"). А фантастычная карціна "Цені" з 3-га акта дагэтуль застаецца найдасканалейшым па хараству і гармоніі шэдэўрам і часта выконваецца як асобны канцэртны нумар.
На працягу сваёй сцэнічнай гісторыі харэаграфія балета зведала непазбежныя, часам значныя змены. Балетмайстры XX стагоддзя імкнуліся то аднавіць першакрыніцу, то стварыць новыя версіі знікаючага з памяці шэдэўра Петыпа.
Амаль 130 гадоў прайшло з дня першай пастаноўкі балета "Баядэрка", але ён па-ранейшаму адносіцца да ліку любімых спектакляў у пастаноўшчыкаў і выканаўцаў. Ён па-ранейшаму прыцягвае і хвалюе гледачоў эмацыйнасцю музыкі, драматызмам сюжэта і хараством харэаграфіі. "Баядэрка" ўваходзіць у рэпертуар найбуйных тэатраў свету, у тым ліку Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, Вялікага тэатра ў Маскве, Лонданскага каралеўскага тэатра "Ковент Гардэн", Нью-Йоркскага тэатра балета, Парыжскай "Гранд-опера" і г.д.
На беларускай сцэне "Баядэрка" ставілася ўсяго адзін раз – у 1959 годзе. Тады ў галоўнай партыі баядэркі Нікіі бліскалі народныя артысткі Беларусі Лідзія Ражанава і Ніна Давыдзенка.