Святлана Кібірава
Тры парасяці

балет у 2 дзеях

Вс | 3 лiстапада 2024|17:00

Узрoст 0+

Дирижер – Виталий Грищенко 

Даты спектакля

Лібрэта – Мінтай Тлеубаеў паводле англійскай народнай казкі
Харэаграфія і пастаноўка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Казахстан Мінтай Тлеубаеў
Дырыжор-пастаноўшчык – Андрэй Васілеўскі
Мастак-пастаноўшчык – Мікалай Рымжанаў
Дырыжор – Юрый Караваеў
Працягласць – 1 гадзіна 15 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 2 красавіка 1991 года
Узроставая катэгорыя 0+

 

Нафа – Ирина Еромкина
Ниф – Александр Мисиюк
Нуф – Лев Комков
Волк – Иван Камышов
Еж – Константин Белохвостик
Белка – Анастасия Булавик
Муравьи – Владислав Крук, Андрей Бариев, Владимир Руда
Бабочки – Александра Борисова, Аполлинария Картавцева, Диана Багатова

Дзея першая

Вам раскажа гэта казка
Пра лянівых парасят
І пра тое, што праца і сяброўства
Перамогуць усё на свеце.
Весела і дружна жылі тры парасяці – браты Ніф, Нуф і іх сястрыца Нафа. Аднойчы вырашылі яны прагуляцца ў суседні лес. Доўга ішлі парасяты. Пачало змяркацца. Надышла ноч. Прыціснуліся яны адзін да аднаго і заснулі. 
Ноч прайшла. Настала раніца.
Прамень сонца слепіць вочы.
Прачынаецца ў лясочку
Ўся звярыная сям’я.
Усё навокал заварушылася. Вось нястомныя мурашкі нясуць саломінку, вось вавёрка збірае на зіму грыбы і арэхі, вось у клопатах калючы вожык. Усе разам будуюць новы цёплы домік.
-“Вы прыміце нас, дзеці”, – 
Папрасілі парасяты,– 
“Мы дапаможам вам утрох 
Дружна будаваць агульны дом”. 
– Добра, толькі, цур, не шумець, – папярэдзіў іх вожык, – пачуе вас воўк, тады нам не мінуць ліха. 
У лесе і сапраўды хадзіў воўк. Ён, як заўсёды, быў вельмі галодны і вельмі злы. 
Работа тым часам кіпела. Аднак парасятам надакучыла працаваць. Значна больш прыемна весяліцца і гультаяваць. Пазабыліся яны аб засцярозе вожыка, пачалі бегаць па лесу, ганяцца за матылямі і так расшумеліся, што іх пачуў воўк. Ён выпаўз з кустоў, убачыў ружовашчокіх пухнатых парасят і анямеў ад нечаканасці. А тыя, апанаваныя жахам, не разбіраючы дарогі пусціліся наўцёкі ад яго. Услед за імі, ламаючы калючы хмызняк, з дзікім скуголеннем і шчоўканнем зубоў, кінуюся воўк.

Дзея другая

Шум пагоні дасягнуў узлесся і перапалохаў дружных будаўнікоў. Усе яны імгненна вырашылі выратаваць з бяды парасят. Трэба было толькі з’явіцца воўку, як насустрач яму выбег вожык з натапыранымі калючкамі, выпаўзлі мурашкі, а вавёрка абсыпала злосніка градам арэхаў і шышак. Воўк разгубіўся, спужаўся і трапіў у пастку. Ён раптам такім зрабіўся вартым жалю, смешным і зусім не страшным. А парасяты ачунялі ад жаху і зразумелі, што яны зрабілі вельмі, вельмі дрэнна, калі кінулі сяброў працаваць, а самі збеглі. 
Сябры злітаваліся над воўкам, накармілі яго смачнай і сытнай кашай “Геркулес”, а потым усе разам узяліся за справу.

.

 

Назад

Партнёры