Пётр Чайкоўскі
Шчаўкунок

балет у 2 дзеях

Пт | 20 снежня 2024|19:00

Узрoст 6+

Дирижер – Виталий Грищенко

Даты спектакля

Лібрэта Валянціна Елізар'ева на аснове лібрэта Марыуса Петыпа
Харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік
Мастак па касцюмах – Аксана Зінчанка
Мастак па святлу - Ніна Іванкіна
Дырыжоры – лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Верховен, Уладзімір Авадок, Юрый Караваеў
Працягласць – 2 гадзіны 10 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 15 красавіка 1982 года
Прэм’ера новай рэдакцыі – 13 кастрычніка 2020 года

 

Маша – Алина Руденко

Щелкунчик-принц – Андрей Бариев

Дроссельмейер (Мастер кукол), Король Мышей – Дмитрий Уксусников

Подарки Дроссельмейера:

Щелкунчик-кукла – Надежда Филиппова

Мышка – Анастасия Ярмош

Принцесса – Ксения Прокопенко

Игрушки Дроссельмейера:

Испанские – Марина Вежновец, Антон Кравченко

Персидские – Ирина Еромкина, Константин Белохвостик

Русские – Аполлинария Картавцева, Артем Задворнов

Японские – Анастасия Булавик, Владимир Руда

Французские – Елизавета Мусорина, Денис Шпак

 

 

 

 

Першая дзея

 

Карціна першая

 

Ціхі калядны вечар. Майстар лялек Драсельмеер рыхтуе падарункі для сваёй хросніцы Машы, якая прыдзе да яго на навагодняе свята.

 

У доме Драсельмеера пышная елка і мноства дзівосных цацак, сярод якіх рускія, японскія, французскія, іспанскія і персідскія лялькі. Дзяўчынка ў захапленні! Па ўзмаху рукі Майстра цацкі ажываюць. Урачыстая імпрэза змяняецца вясёлым танцам. Але Машу чакае галоўны сюрпрыз ад хроснага - тры дзіўныя лялькі. Гэта пацешны, нязграбны драўляны чалавечак Шчаўкунок, чароўная лялька - Прынцэса і любімая цацка Драсельмеера - Мыш з каронай на галаве. Майстар ганарыцца лепшымі сваімі творамі і прапаноўвае Машы выбраць сабе цацку. І яна, да засмучэння Драсельмеера, просіць падарыць ёй Шчаўкунка.

 

Маша гуляе са Шчаўкунком, і раптам ... Шчаўкунок зваліўся і яго механізм сапсаваўся. Драсельмеер угаворвае Машу выбраць сабе іншую цацку, але Маша непахісная. Драсельмеер неахвотна і наспех выпраўляе Шчаўкунка і выходзіць, задумаўшы выпрабаваць пачуццё Машы да Шчаўкунка.

 

Гульня са Шчаўкунком ўсё больш захапляе Машу, ёй ужо нават здаецца, што гэта зусім не цацка, а жывы чалавечак з далікатнай душой. Маша шчаслівая.

 

Вяртаецца Драсельмеер, і пачынаецца вялікі баль механічных цацак. На балі Маша і Шчаўкунок радасна танцуюць разам з цацкамі, створанымі багатым на выдумкі Майстрам.

 

Але ўжо позна. Драсельмеер спыняе рух цацак і ўкладвае Машу ў ложачак. Побач з ложкам - Шчаўкунок. Маша засынае, а Драсельмеер расстаўляе свае цацкі: ім трэба будзе ўдзельнічаць у Машыным сне.

  

Карціна другая

 

Поўнач. Машы сніцца незвычайны сон.

 

Пакой запаўняюць мышы. Іх становіцца ўсё больш і больш, яны крадуцца да Шчаўкунка. Наперадзе мышынага войска іх Кароль, - і - о жах! - ён, як дзве кроплі вады, падобны на Драсельмеера. Маша, адчуўшы небяспеку, папярэджвае пра гэта Шчаўкунка і кліча на дапамогу сяброў-лялек.

 

Пачынаецца бой паміж цацкамі і мышыным войскам. Наперадзе цацак - адважны Шчаўкунок. Ён смела уступае ў адзінаборства з Каралём мышэй, але іх сілы няроўныя. У смяротнай сутычцы вырашаецца лёс адважнага Шчаўкунка, які стаў такі любы для Машы. І дзяўчынка, пераадолеўшы страх, спяшаецца на яго абарону; яна кідае шабельку Шчаўкунка ў Караля мышэй. Кароль мышэй пераможаны, мышы ў жаху разбягаюцца. Няскладны Шчаўкунок ператвараецца ў прыгожага Прынца, а Маша чароўную Прынцэсу.

 

Карціна трэцяя

 

Перамагае каханне. У асяроддзі сняжынак Маша, Прынц і іх сябры - ажыўшыя лялькі. Сняжынкі запрашаюць сяброў у дзіўную вандроўку, дзе іх чакаюць новыя выпрабаванні.

 

Другая дзея

 

У промнях сонца сняжынкі ператварыліся ў кветкі. Светла і святочна ў краіне дзяцінства. Падарожжа працягваецца. Але зло яшчэ не пераможана цалкам, і Кароль мышэй праследуе сяброў, засмучае іх радасць. У вырашальным паядынку Прынц-Шчаўкунок перамагае Караля Мышэй. Той зрывае з сябе маску, пад якой усе бачаць прыветлівы твар добрага Майстра лялек.

 

Прынц і Маша вытрымалі выпрабаванне, у якім узмацнела іх каханне.

 

Драсельмеер запрашае ўсіх на навагодні баль, дзе адбудзецца вяселле Машы і Прынца. Пачынаецца свята. Ажыўшыя цацкі Драсельмеера віншуюць закаханых. Святкаванне ў разгары.

 

Надыходзіць ўрачыстая хвіліна: Драсельмеер злучае рукі Машы і Прынца. Шчасце іх бязмежнае.

 

***

 

Як шкада, што гэта толькі сон! Маша прачынаецца і бачыць над сабой твар добрага Майстра. Ён падводзіць да яе ўсмешлівага Шчаўкунка.

 

Назад

Партнёры