Пётр Чайкоўскі
Лебядзінае возера

балет у 3-х дзеях

Ср | 15 студзеня 2025|19:00

Узрoст 12+

null
Даты спектакля

Лібрэта – Уладзімір Бегічаў, Васіль Гельцэр
Рэдакцыя народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна і ўладальніка медаля Францыска Скарыны Аляксандры Ціхаміравай
У спектаклі выкарыстана харэаграфія Льва Іванова, Марыўса Пеціпа, Аляксандра Горскага, народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна, уладальніка медаля Францыска Скарыны Аляксандры Ціхаміравай (3-я дзея)
Мастак-пастаноўшчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт
Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук
Дырыжоры – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў, Алег Лясун, уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч

Працягласць – 2 гадзіны 35 хвілін з двума антрактамі
Прэм'ера – 21 лютага 1986 года
Новая рэдакцыя – 4 лістапада 2012 года

 

 

 

Першая дзея

Першая карціна
Юны прынц Зігфрыд святкуе дзень паўналецця. Весялосць перарываецца прыходам маці - Валадарнай прынцэсы. Яна незадаволена бестурботным жыццём сына і жадае ажаніць яго. Прынца ахоплівае сум: прыйшоў канец юнацтва і вясёлым забавам. Пасля адыходу Валадарнай прынцэсы свята працягваецца.

Змяркаецца. Зігфрыд засмучаны: яму шкада пакідаць бестурботнае жыццё сярод сяброў, але разам с тым ён марыць пра чыстае, ідэальнае каханне.
Ахоплены смутнымі прадчуваннямі, Зігфрыд пакідае кампанію сяброў і адзін накіроўваецца на паляванне.

Другая карціна
Прынц трапляе на бераг фантастычнага возера. Перад ім узнікаюць дзяўчыны-лебедзі, зачараваныя злым чараўніком Ротбардам. Толькі па начах вяртае ён ім чалавечае аблічча.
Зігфрыд сустракае каралеву лебедзяў - пекную Адэту. Прыгажосць Адэты зачароўвае прынца, і ён клянецца ёй у вечным каханні.
Толькі шчырае і нязменнае пачуццё можа выратаваць дзяўчын ад чараў злога чараўніка. Зігфрыд упэўнены ў сіле свайго пачуцця - ён вызваліць Адэту ад улады чарадзея.

Світанне. Дзяўчыны ізноў павінны ператварыцца ў лебедзяў.

Другая дзея

На баль у замку Валадарнай прынцэсы сабраліся шляхетныя вяльможы з дочкамі, сярод якіх прынц павінен выбраць сабе будучую жонку. У разгар балю з'яўляецца невядомы рыцар з прыгажуняй дачкой. Гэта Ротбард з Адыліяй, дзіўна падобнай на каралеву лебедзяў. Зігфрыд упэўнены, што гэта яго выбранніца Адэта. Ротбард загадвае Адыліі дамагчыся ў прынца прызнання ў каханні. Зігфрыд аб'яўляе маці аб сваім рашэнні ажаніцца з дачкой невядомага рыцара.

Злы геній перамагае, клятва парушаная, цяпер Адэта і яе сяброўкі загінуць. Адылія і Ротбард знікаюць, а Зігфрыд разумее, што адбылося непапраўнае: ён парушыў клятву, дадзеную Адэце. У роспачы накіроўваецца прынц да Лебядзінага возера.

Трэцяя дзея

Бераг возера. Змрочная, трывожная ноч. У чаканні Адэты водзяць свае карагоды дзяўчыны-лебедзі. Адэта з'яўляецца з трагічнай весткай: прынц парушыў клятву, надзея на вызваленне страчана.

З'яўляецца Ротбард. Жадаючы загубіць Адэту, ён насылае на яе злыя чары. Але на дапамогу каханай імкнецца Зігфрыд. Ён моліць Адэту аб прабачэнні, бо там, у замку, ён бачыў яе, і да яе былі звернутыя словы кахання. І калі нішто не зможа іх выратаваць, ён загіне разам з ёю.
Супраць закаханых зноў паўстаюць сілы прыроды, выкліканыя Ротбардам. Дабро і зло ўступаюць у апошні паядынак.

Але нішто не можа разлучыць Адэту з Зігфрыдам: чары Ротбарда разбіваюцца аб сілу кахання.

Світанне. Пераўтвораныя дзяўчыны-лебедзі, Адэта і Зігфрыд сустракаюць першыя промні ўзыходзячага сонца.

.

 

Назад

Партнёры