Музыка Пятра Чайкоўскага
Ганна Карэніна
балет у 2 дзеях Сб | 19 лiпеня 2025|18:00
Узрoст 12+ Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана |
Даты спектакля
|
Балет Барыса Эйфмана паводле рамана Л. М. Талстога на музыку П. І. Чайкоўскага
Дэкарацыі: Зіновій Марголін
Касцюмы: Вячаслаў Окунеў
Святло: Глеб Фільшцінскі
Прэм'ера: 31 сакавіка 2005 года
Працягласць: 2 гадзіны
Спектакль ідзе з адным антрактам
Узроставая катэгорыя: 12+
Балет Барыса Эйфмана “Ганна Карэніна” поўны ўнутранай псіхалагічнай энергіі і дзівосна дакладны па сваім эмацыйным уздзеянні. Прыбраўшы ўсе другарадныя лініі рамана Льва Талстога, харэограф засяродзіўся на любоўным трыкутніку “Ганна – Карэнін – Вронскі”. Пластыкай цела Эйфман у сваім спектаклі перадаў драму жанчыны, якая перарадзілася. На думку харэографа, менавіта страсць, “асноўны інстынкт” прывялі да злачынства супраць грамадскіх нормаў, знішчылі матчыну любоў і разбурылі ўнутраны свет Ганны Карэнінай. Жанчына, захопленая і раздушаная пачуццёвай цягай, гатова пайсці на любыя ахвяры. Харэограф адзначае, што яго балет – пра сённяшні дзень, а не пра мінулую эпоху: непадуладнае часу эмацыянальнае напаўненне спектакля і прамыя паралелі з рэчаіснасцю не пакідаюць абыякавымі сучасных гледачоў. Найвышэйшага ўзроўню выканальніцкая тэхніка трупы і харэаграфія Барыса Эйфмана перадаюць усе псіхалагічныя перыпетыі рамана Талстога.
роли исполняют

.