Валерый Гаўрылін
Анюта

балет у 2-х дзеях

Вс | 6 кастрычнiка 2019|18:00

Узрoст 12+

Дирижер – Иван Костяхин

null
Даты спектакля

Лібрэта Аляксандра Бялінскага і Уладзіміра Васільева па апавяданню А.П. Чэхава “Ганна на шыі”
Харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР Уладзімір Васільеў
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна
Мастак-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Віктар Вольскі
Мастак па касцюмах - заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Рафаіл Вольскі
Дырыжоры – Іван Касцяхін, Алег Лясун
Асістэнт харэографа – Андрэй Меланьін
Працягласць – 2 гадзіны 5 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 15 мая 2012 года

 

Анюта – Александра Чижик

Отец Анюты – Игорь Артамонов

Модест Алексеевич – Такатоши Мачияма

Артынов – Олег Еромкин

Студент – Антон Кравченко

Его Сиятельство – Дмитрий Шемет

Офицеры – Никита Шуба (1-ое исп.), Иван Савенков

Цыганки – Элизабет Игнатчик, Валерия Грудина, Надежда Филиппова

Студентка – Анна Фокина

Дирижер – Иван Костяхин

 

Дзея першая
Пасля смерці жонкі настаўнік правінцыяльнага мястэчка Пётр Лявонцьевіч застаецца з трыма дзецьмі – узрослай дачкой Ганнай і малодшымі сынамі-гімназістамі Пецяй і Андрушай.
Праглядаючы сямейныя альбомы з фатаграфіямі, слабы і добры Пётр Лявонцьевіч з настальгіяй успамінае шчаслівыя моманты мінулага. Тужачы па памерлай, ён усё часцей прыкладваецца да графінчыка з гарэлкай.

Пажылы чыноўнік Мадэст Аляксеевіч сватаецца да Ганны Пятроўны. Яна згаджаецца на шлюб з ім, спадзяючыся вырвацца з шэрага, аднастайнага галаднаватага жыцця і выратаваць ад галечы сваю сям'ю.

Анюта растаецца са сваім першым каханнем – бедным студэнтам і пераязджае да Мадэста Аляксеевіча. Вельмі хутка яна разумее, што выгоды, на якія яна разлічвала, — міраж. Яе муж скупы, халодны, ашчадны, і не мае намер дапамагаць сваякам жонкі.

Дзея другая
Настаюць Каляды, а разам з імі і святочны баль. Царыцай балю становіцца Анюта, якая зачароўвае маладосцю, розумам і прыгажосцю нават самых абыякавых мужчын. Усё наперабой імкнуцца заваяваць увагу і сімпатыю маладой жонкі Мадэста Аляксеевіча: багаты пан Артынаў, афіцэры і, нарэшце, сам яго яснавяльможнасць захоплены Ганнай Пятроўнай. Яны гатовыя ўсё зрабіць для таго, каб дагадзіць ёй. Ад нечаканага і паспешлівага поспеху ў Анюты кружыцца галава.

Увага і каханне вышэйшага грамадства правінцыяльнага мястэчка прымушаюць Анюту забыцца пра усіх: ненавіснага і тупога мужа, няшчасных братах, якія жывуць надгаладзь, нядаўна яшчэ каханага студэнта, бацьку, які співаецца і якога яна пачынае саромецца.

Мадэст Аляксеевіч адразу ж разумее, якую выгаду можна выгадаць з поспеху сваёй жонкі, і заахвочвае яе "амуры". Кар'ера і становішча ў грамадстве для яго вышэй іншых інтарэсаў. Вельмі хутка ён атрымлівае ордэн святой Ганны і з нецярпеннем чакае новых літасцяў ад заступнікаў сваёй жонкі.

Пётр Лявонцьевіч запівае ўсё мацней, яго аб'яўляюць неплацёжаздольным даўжніком. Невялікую пакінутую маёмасць апісваюць, а яго самога з двума хлопчыкамі выганяюць на вуліцу ў марозную пераднавагоднюю ноч.

Назад

Партнёры