Андрэй Пятроў
Стварэнне свету

балет у 2-х дзеях

Вс | 2 лютага 2020|18:00

Узрoст 12+

Дирижер – Андрей Галанов

null
Даты спектакля

Кампазітар  народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Андрэй Пятроў
Лібрэта  Наталля Касаткіна, Уладзімір Васілёў у рэдакцыі Валянціна Елізар'ева і Яўгена Лысіка
Харэаграфія і пастаноўка  народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў
Дырыжор-пастаноўшчык  заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Машэнскі
Дырыжор-пастаноўшчык новай рэдакцыі  уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч
Мастак-пастаноўшчык  народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік
Мастак па святлу  Ніна Іванкіна
Дырыжоры  заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў
Хормайстры дзіцячага музычнага тэатра-студыі  Алена Сакалоўская, Таццяна Пышная
Працягласць  1 гадзіна 45 хвілін з адным антрактам
Прэм'ера – 11 красавіка 1976 года
Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі  8 снежня 2019 года

 

Адам – Олег Еромкин

Ева – Людмила Хитрова

Бог – Эвен Капитен (1-ое исп.)

Дьявол – Таро Курачи (1-ое исп.)

Дирижер – Андрей Галанов

“…Стварэнне свету – справа рук чалавека і яго розуму. Сам чалавек стварае ў свеце дабро і зло. І толькі ад людзей залежыць, што будзе панаваць на зямлі: гармонія і святло альбо хаос і цемра”. Гэтыя словы – своеасаблівы эпіграф партытуры кампазітара Андрэя Пятрова.
Сумесна з аўтарам музыкі харэограф народны артыст СССР, народны артыст БССР Валянцін Елізар’еў, мастак Яўген Лысік, дырыжор Л.Лях і выканаўцы балета звяртаюцца да нас, урываюцца ў наша існаванне з вечнымі і заўсёды трывожнымі думкамі пра мэту чалавечага жыцця, пра права чалавека на шчасце, пра служэнне людзям.
І гэта не дэкларацыя, не выкладанне важных тэзісаў, а жывая, яркая, мнагазначная вобразная рэальнасць спектакля. Балет адклікаецца на найважнейшую праблему сучаснасці – пратэстуе супраць пагрозы вайны, усхваляе магутнасць чалавека і вечную сілу мацярынства. Гэты значны змест увасабляецца ў паліфанічным узаемадзеянні музычна-жывапісна-харэаграфічных тэм балета. 
Кожная з тэм распрацоўваецца ў супольнасці ўсіх магчымых складнікаў выразнасці спектакля, у адзінстве \q043cузычнага вобраза з яго пластыкай і маляўнічай рэальнасцю. Своеасаблівасць тэмы, падхопленая і развітая харэографам праз танец, падтрымліваецца ў мнагазначнай сімволіцы жывапісу. Гучанне аркестра, харэаграфія і жывапіс у гэтым спектаклі ўяўляюць сабой адзінае, жывое і рухомае арганічнае цэлае, дзе вядучая роль належыць музыцы Андрэя Пятрова.

Выказаць свой пункт гледжання на клопаты чалавецтва – такой была задача стваральнікаў спектакля. Адсюль у творы Петрова імкненне да эпічнага, грамадзянскага размаху, філасоўскіх, агульначалавечых абагульненняў і лірыка-псіхалагічнай глыбіні. Пры гэтым кампазітар проста і мудра стварае галоўныя тэмы твора. Ён па-руску няспешны, грунтоўны, немнагаслоўны. Здольны выбраць толькі самае істотнае, разглядзець і паказаць гэта з усіх бакоў. Кожная тэма-абагульненне нясе ў сабе зарад жывой дакладнасці, пазнавання і канкрэтных супастаўленняў. Так, вобраз Адама, чалавека, паступова ўзбуйняецца і памнажаецца, увасабляючы тэму Чалавецтва, якая ператвараецца ў сімвалічнае абагульненне Чалавечнасці…
Аўтары мінскага спектакля адкрылі ў музыцы балета філасофскія і паэтычныя абагульненні больш значныя, чым яны акрэсліваліся ў першапачатковай задуме лібрэта. Сучаснасць спектакля – найперш у маштабнасці ахопу тэмы, грунтоўнасці мастацкага абагульнення, што дае магчымасць перадаць мінулае і нават зазірнуць у будучыню Чалавецтва, захоўваючы пры гэтым жывыя сувязі з цяплынёй кожнага чалавечага сэрдца.
Кандыдат мастацтвазнаўства Э. Шумілава.

Праграма балета

1 акт
Хаос
Рай
Д’ябал
Бог
Адам
Барацьба за Адама
Ева

ІІ акт
Дзяцінства
Ад
Любоў
Людзі
Бег часу
Плач Евы
Адраджэнне

«…Сотворение мира  дело рук человека и его разума. Сам человек творит в мире добро и зло. И только от людей зависит, что будет торжествовать на земле: гармония и свет или хаос и тьма». Эти слова предпослал композитор Андрей Петров своей партитуре.

 

Вместе с автором музыки хореограф народный артист БССР, народный артист СССР Валентин Елизарьев, художник Евгений Лысык, дирижер Л. Лях и исполнители балета обращаются к нам, вторгаются в наше существование с вечными и всегда беспокойными мыслями о цели человеческой жизни, о праве человека на счастье, о служении людям.

 

И это не декларация, не изложение важных тезисов, а живая, яркая, многозначная образная реальность спектакля. Балет отзывается на важнейшую проблему современности – протестует против угрозы войны, воспевает могущество человека и вечную силу материнства. Это значительное содержание воплощается в полифоническом взаимодействии музыкально-живописно-хореографических тем балета.

 

Каждая из тем разрабатывается в совокупности всех выразительных возможностей спектакля, в единстве звучащего образа с его пластической и живописной реальностью. Своеобразие темы, подхваченное и развитое в танце хореографом, поддерживается в многозначной символике живописи. Звучание оркестра, хореография и живопись в этом спектакле представляют собой единое, живое и подвижное органическое целое, где ведущее начало принадлежит музыке Андрея Петрова.

 

…Взглянуть со своей точки зрения на заботы человечества – такова была задача создателя балета. Отсюда в сочинении Петрова стремление к эпическому, гражданскому размаху, философским, общечеловеческим обобщениям и лирико-психологической глубине. При этом композитор просто и мудро выстраивает главные темы произведения. Он по-русски нетороплив, основателен, немногословен. Умеет отобрать самое существенное, рассмотреть и показать его со всех сторон. Каждая тема-обобщение несет в себе заряд живой достоверности, узнавания и конкретных сопоставлений. Так образ Адама, человека становится, постепенно укрупняется и постепенно умножаясь, темой Человечества, а она вырастает в почти символическое обобщение Человечности…

 

Авторам минского спектакля удалось прочитать в музыке балета философские и поэтические обобщения более значительные, чем они обозначились в первоначальном замысле либретто. Современность спектакля прежде всего в масштабности охвата темы, емкости художественного обобщения, что дает возможность передать прошлое и даже заглянуть в будущее Человечества, сохраняя при этом живые связи с теплом каждого человеческого сердца.

 

кандидат искусствоведения Э. Шумилова

 

Назад

Партнёры