Адольф Адан
Жызэль, або Вілісы

балет у 2-х дзеях

Вс | 5 чэрвеня 2022|18:00

Узрoст 12+

null
Даты спектакля

Лібрэта – Верной дэ Сен-Жорж, Тэафіль Гацье, Жан Каралі
Харэаграфія – Жан Каралі, Жюль Перо, Марыус Петыпа
Балетмайстар-пастаноўшчык – народны артыст СССР, прафесар Мікіта Далгушын
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Дырыжор – Алег Лясун
Асістэнт балетмайстра – уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава
Працягласць – 2 гадзіны 10 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 30 сакавіка 2012 года

 

Першы акт
Юны граф закаханы ў Жызэль. Ён носіць адзенне селяніна, і Жызэль прымае яго за хлопца з суседняй вёскі.
Закаханы ў Жызэль ляснічы спрабуе пераканаць, што яе ўмілаваны не той, за каго сябе выдае. Але Жызэль не жадае яго слухаць.
Ляснічы пранікае ў хатку, дзе пераапранаўся ў сялянскую сукенку юны граф, і знаходзіць яго шпагу з гербам.
Гукі рога ўзвяшчаюць пра набліжэнне паляўнічых. Сярод іх нявеста графа і яе бацька. Шляхетная дама зачаравана Жызэллю і дорыць ёй свае каралі…
У разгар сялянскага свята з'яўляецца ляснічы. Ён вінаваціць графа ў хлусні і ў доказ паказвае яго шпагу. Жызэль не верыць яму. Тады ляснічы трубіць у рог, і перад збянтэжаным графам паўстае яго нявеста. Узрушаная падманам каханага, Жызэль траціць розум і памірае.

Другі акт
Поўнач. Ляснічы прыходзіць на магілу Жызэлі. Вілісы паднімаюцца з магіл, і ён уцякае. Кожнага, хто з'яўляецца на могілках, вілісы прымушаюць танчыць пакуль падарожнік не ўпадзе мёртвым.
Валадарка віліс выклікае з магілы цень Жызэлі: з гэтага часу яна адна з віліс…
Да магілы Жызэлі прыходзіць граф. Убачыўшы гора і пакаянне юнака, Жызель даруе яму.
Вілісы пераследваюць ляснічага і, нагнаўшы, кідаюць у возера. Цяпер такая ж доля чакае графа. Дарма Жызэль просіць віліс адпусціць умілаванага, вілісы няўмольныя…
Здалёку даносяцца гукі ранішняга гадзінніка. З узыходам сонца вілісы пазбаўляюць сваю уладу. Граф выратаваны, Жызэль знікае ў перадсвітальным тумане…

Назад

Партнёры