Пётр Чайкоўскі
Спячая прыгажуня
балет-феерыя ў 2 дзеях з пралогам і эпілогам Пт | 13 кастрычнiка 2023|19:00
Узрoст 12+ с участием приглашенных артистов Нуцы Чекурашвили (Венгерский национальный балет) и Вячеслава Гнедчика (Венгерский национальный балет) |
null Даты спектакля
|
Лібрэта – Марыус Петыпа, Валянцін Елизар'еў па мацівам казак Шарля Перо и сцэнарыя І.Усевалажскага
Харэаграфія – Марыус Петыпа, народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў
Балетмайстар-пастаноўшчык – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў
Дырыжор-пастаноўшчык – Уладзімір Авадок
Мастак-пастаноўшчык (сцэнаграцыя і касцюмы, дызайн светлавога афармлення) – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Мастак па святлу – Ніна Іванкіна
Дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Прэм'ера – 26, 27 сакавіка 2022 года
https://bolshoibelarus.by/bel/afishabel/icalrepeat.detail/2023/10/13/2720/-/-.html#sigProId8da674ecb4
https://bolshoibelarus.by/bel/afishabel/icalrepeat.detail/2023/10/13/2720/-/-.html#sigProId8da674ecb4
Пралог
Палац казачнага караля Фларэстана. Кароль святкуе нараджэнне дачкі Аўроры.
Прыдворныя атачаюць калыску нованароджанай. Добрыя феі прыносяць ёй свае падарункі і пажаданні. Убягае цырымоніймайстар Каталабют: да палаца набліжаецца злая фея Карабос. Яе забыліся запрасіць, але яна сама прыйшла на свята. Кароль і Каралева імкнуцца ўласкавіць злую старую, але яна ў абурэнні прадказвае Аўроры, што ў дзень свайго шаснаццацігоддзя яна уколе палец спіцай і памрэ. Кароль і Каралева ў жаху. Фея Бэзу супакойвае іх: яна бярэ Аўрору пад сваю апеку і выганяе Карабос і яе суправаджэнне. Кароль выдае найстрогі загад, які забараняе ва ўсім каралеўстве карыстацца іголкамі, шпількамі і вязальнымі спіцамі.
Дзея першая
У каралеўскім палацы пышны баль: Аўроры споўнілася 16 гадоў. З усіх канцоў каралеўства сабраліся жаніхі, якія дабіваюцца рукі цудоўнай прынцэсы. У разгар весялосці прыходзіць старая жанчына. Яна падносіць Аўроры букет кветак. Любуючыся кветкамі, Аўрора радасна кружыцца ў танцы. Нечакана яна спыняецца: чымсьці укалола палец, у букеце апынулася спіца. Аўрора падае, губляючы прытомнасць. Старая скідвае з сябе плашч - усе пазнаюць у ёй злую фею Карабос. З'яўляецца Фея Бэзу. Па ўзмаху яе чароўнага жазла ўсё каралеўства апускаецца ў сон. Вакол вырастаюць густыя кусты бэзу.
Дзея другая
Карціна 1
Прайшло сто гадоў. У лесе палюе прынц Дэзірэ. Фея Бэзу выклікае выяву выдатнай Аўроры. Прынц пазнае ў ёй тую, якая часта з'яўлялася яму ў марах.
Карціна 2
Палац караля Фларэстана пагружаны ў сон. Не спяць толькі Фея Карабос і яе верныя слугі. Нечакана з'яўляецца Фея Бэзу. Дэзірэ пранікае ў палац. Нахіліўшыся да спячай прыгажуні, ён далікатна цалуе яе. Ад пацалунку Аўрора прачынаецца. Прачынаецца і ўсё навокал. Кароль і Каралева радасна прыціскаюць да грудзей каханую дачку. Дэзірэ просіць рукі цудоўнай Аўроры і атрымлівае згоду.
Эпілог
У палацы зноў сабраліся госці: кароль святкуе вяселле сваёй дачкі. Добрыя феі і персанажы з казак Шарля Перо прыйшлі павіншаваць Аўрору і Дэзірэ.
https://bolshoibelarus.by/bel/afishabel/icalrepeat.detail/2023/10/13/2720/-/-.html#sigProId8da674ecb4
.