Пётр Чайкоўскі
Пікавая Дама
опера ў 3 дзеях Сб | 21 кастрычнiка 2023|18:00
Узрoст 12+ В партии Германа – Михаил Пирогов (Михайловский театр) |
null Даты спектакля
|
Лібрэта – М. І. Чайкоўскага па матывах аднайменнай аповесці А. С. Пушкіна
Рэжысёр-пастаноўшчык – Пламен Карталаў (Балгарыя)
Мастак-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак па касцюмах – Ніна Гурло
Балетмайстар-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава
Мастак па святлу – Ірына Вторнікава
Камп'ютарная графіка – Алена Ахрэменка
Дырыжор – Уладзімір Авадок, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Выконваецца на рускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Працягласць – 3 гадзіны 35 хвілін з двума антрактамі
Прэм'ера – 5 чэрвеня 2014 года
В партии Германа – Михаил Пирогов (Михайловский театр)
Графиня – Оксана Якушевич
Лиза – Мария Галкина
Граф Томский – Станислав Трифонов
Князь Елецкий – Алексей Макшанцев (1-ое исп.)
Полина – Дарья Горожанко
Чекалинский – Янош Нелепа
Чаплицкий – Александр Гелах
Сурин – Дмитрий Капилов
Нарумов – Дмитрий Трофимук
Гувернантка – Елена Сало
Маша – Анна Гурьева (1-ое исп.)
Распорядитель – Виктор Менделев
Прилепа – Анастасия Михновец
1-я дзея
Пануры і маўклівы стаў Герман, цэлыя ночы ён праводзіць у картачнага стала, не ўступаючы ў гульню. Яго прыяцелі Сурын і Чэкалінскі абмяркоўваюць гэтую дзіўнасць. Прычына змрочнасці Германа у тым, што ён закаханы. Закаханы ў незнаёмку, дзяўчыну з багатай сям'і, і яму яна «належаць не можа».
Радасць яго шчаслівага суперніка Ялецкага выклікае ў Германа рэўнасць і прыкрасць. А старая графіня - смяротны страх і прадчуванне бяды. Такія ж пачуцці ахопліваюць і графіню, і яе ўнучку Лізу - каханую Германа і нявесту Ялецкага.
Сябар Германа Томскі распавядае анекдот пра графіню, якую ў свеце называюць "Пікавай дамай". У маладосці ёй стала вядомая таямніца трох карт, якія прыносяць выйгрыш. Гэтую таямніцу графіня адкрыла ўжо дваім, ад трэцяга ёй прадказаная смерць.
Герман ахоплены гарачым жаданнем даведацца таямніцу графіні - яна адкрые яму шлях да Лізы.
Сяброўкі , якія сабраліся дома ў Лізы, не могуць рассеяць яе смутак і сум. Застаўшыся адна, дзяўчына прызнаецца сабе, у чым прычына яе смуты - яна горача закахана ў Германа. Яго раптоўнае з'яўленне ашаламляе Лізу. Пасля палкага тлумачэння абодва больш не ў сілах пярэчыць свайму пачуццю.
2-я дзея
На пышным балі Ялецкі імкнецца пераканаць Лізу ў шчырасці сваіх пачуццяў. Аднак усе яе думкі толькі пра Германа, якому яна вырашаецца перадаць ключ ад свайго пакоя.
Усё больш Германа мучыць таямніца трох карт. Калі ён яе пазнае, усе перашкоды да яго шчасця будуць змеценыя.
Пасля пастаралю «Шчырасць пастушкі» Ліза аддае Герману ключ - з яго дапамогай ён можа патрапіць у спальню графіні, а адтуль - у пакой Лізы. Герман узрушаны: «Цяпер не я, сам лёс так хоча, і я буду ведаць тры карты!»
І зноў Герман у доме графіні. Нейкая патаемная сіла не дае яму сысці са спальні старой: «Ці то мне ад цябе, ці то табе ад мяне, але адчуваю, што аднаму з нас загінуць праз іншага».
Служанкі прыводзяць стомленую, раздражнёную графіню. Застаўшыся адна, яна ўспамінае пра далёкую маладосць, калі яна бліскала ў Версалі, пры двары французскага караля...
Герман, з'явіўшыся раптам перад ёй, моліць графіню адкрыць таямніцу трох карт. Спалоханая старая не кажа ні слова... Страціўшы самавалоданне, Герман пагражае ёй і раптам выяўляе, што графіня памерла. Узрушаная Ліза абвінавачвае Германа ў забойстве графіні.
3-я дзея
Ноччу Герман чытае ліст Лізы - яна не верыць у яго віну і просіць аб сустрэчы на набярэжнай да поўначы. Пад гукі памінальнай малітвы перад Германам ўзнікае прывід старой графіні - Пікавая Дама. Яна адкрывае Герману таямніцу трох карт - «Выратуй Лізу, ажаніся з ёю, і тры карты выйграюць запар. Запомні: тройка, сямёрка, туз!..»
На набярэжнай Ліза чакае Германа. Ужо поўнач, але яго ўсё няма. Ліза ў роспачы.
З'яўляецца Герман. Усе яго думкі толькі пра выйгрыш - бо цяпер ён ведае тры карты! Яму трэба спяшацца ў ігральны дом. Ліза не можа ўтрымаць яго.
Уся ўвага гульцоў у гэты вечар прыкавана да Германа - упершыню ён уступае ў гульню. Яго супернік - няшчасны, пакінуты Лізай Ялецкі, які марыць пра помсту.
Тройка і сямёрка, на якія ставіць Герман, выйграюць. Гэта выклікае здзіўленне, затым містычны жах. Ніхто, акрамя Ялецкага, больш не хоча гуляць з Германам. Увесь свой велізарны выйгрыш ён ставіць на трэцюю карту, але замест туза ў яго руцэ аказваецца пікавая дама ...
.