Карл Орф
Карміна Бурана
вакальна-харэаграфічнае прадстаўленне ў адной дзеi Пт | 5 красавiка 2024|19:00
Узрoст 12+ Дирижер – Николай Колядко |
null Даты спектакля
|
Лібрэта, харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў
Дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Яраслаў Вашчак
Мастак-пастаноўшчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт
Хормайстар – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Дырыжоры – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, Уладзімір Авадок
Працягласць – 1 гадзіна 5 хвілін
Прэм’ера – 18 снежня 1983 года
Партия солирующего сопрано – Татьяна Петрова
Партия солирующего баритона – Алексей Макшанцев
Партия солирующего тенора – Александр Гелах
Поэт – Константин Белохвостик
Возлюбленная – Людмила Хитрова
Аббат – Владислав Коляда
Блудница – Надежда Филиппова
"Карміна Бурана" – такую назву мае рукапісны зборнік, які быў складзены каля 1300 года і знойдзены ў пачатку XIX стагоддзя ў адным з манастыроў у перадгор’ях Баварскіх Альпаў. Назву рукапісу даў яе выдавец І.А. Шмелер. "Carmina" з лацінскай мовы значыць "песні". "Burana" – назва мясцовасці, дзе былі знойдзены рукапісы з вершамі невядомых паэтаў, сялян, рамеснікаў, а таксама вагантаў (што значыць "валацуг", "падарожнікаў" – так у сярэднявеччы называлі вандроўных паэтаў-шкаляроў). Зборнік "Карміна Бурана" ўпершыню быў апублікаваны ў 1847 годзе, у рукі Карла Орфа трапіла ўжо чацвёртае выданне. Усяго ў зборніку знаходзілася больш за 250 вершаў на самыя розныя тэмы, а на першай старонцы Орф знайшоў знакаміты малюнак "Кола Фартуны". Вершы ў зборніку напісаны на сярэдневяковай латыні. Орф пакінуў у непарушнасці арыгінальны тэкст, выбраўшы 24 верша пра каханне і вясну, застольныя і сатырычныя песні і некалькі гімнічных строф. Жанр свайго твора кампазітар вызначыў як "Свецкія песні для спевакоў і хору ў суправаджэнні інструментаў з паказам на сцэне". Сюжэтная лінія сцэнічнай кантаты зыбкая і асацыятыўная. Песенныя і аркестровыя нумары ўяўляюць сабой кантрастныя карціны разнастайнага і рознабаковага жыцця: у адных усхваляюцца радасці жыцця, шчасце, нястрымная весялосць, прыгажосць вясенняй прыроды, палкае каханне, у іншых – няпростае жыццё манахаў і вандроўных студэнтаў, сатырычныя адносіны да асабістага існавання. Але галоўным філасофскім стрыжнем кантаты з’яўляецца роздум пра зменлівы і магутны чалавечы лёс – Фартуну.
Фортуны колесо вертеться не устанет:
Низвергнут буду я с высот, уничиженный;
Тем временем другой – возвысится, воспрянет,
Все тем же колесом к высотам вознесенный.
Першае выкананне кантаты "Карміна Бурана" ў 1937 годзе выклікала фурор. Пасля прэм’еры кампазітар паведаміў свайму выдаўцу: "Усё, што я да гэтага часу напісаў, а вы, шкада, што выдалі, можаце знічтожыць. З „Карміна Бурана" пачынаецца мой збор твораў". Кантата "Карміна Бурана", якая выконвалася на тэрыторыі былога Савецкага Саюза толькі ў канцэртных варыянтах, з пастаноўкай Валянціна Елізар’ева ўпершыню набыла сваё сцэнічнае жыццё. Харэограф стварыў уласную сюжэтную лінію балета, з неаднастайнага натоўпу паэтаў-вагантаў, іх сябровак, манахаў, грэшніц крупным планам паказаў нам вобразы Паэта, Каханай, Блудніцы і Абата. У грандыёзным вакальна-харэаграфічным спектаклі прымаюць удзел салісты і артысты балета, салісты оперы і хор тэатра.
Праграма балета
О фартуна!
Вясна нараджае каханне
Каханая
Паэт
Ваганты
Спакушэнне Паэта
Блудніца
Абат
У таверне
Бунт Паэта
Трыумф кахання
Раскаянне
Суд кахання
Дараванне
О фартуна!
.