Цэзар Пуні
Эсмеральда

рамантычны балет у 3 дзеях

Пт | 8 лiстапада 2024|19:00

Узрoст 12+

Дирижер – Николай Колядко

null
Даты спектакля

Лібрэта – Жюль Перо па раману Віктора Гюго “Сабор Парыжскай Боскай Маці”
Харэаграфія – Жюль Перо, Марыус Петыпа
Пастаноўка – народны артыст СССР Мікіта Далгушын
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Кансультант спектакля – народны артыст Расіі Пётр Гусеў
Асістэнт пастаноўшчыка – уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава
Працягласць – 2 гадзіны 20  хвілін з двума антактамі
Прэм’ера – 1 снежня 1999 года

 

Эсмеральда – Александра Чижик

Пьер Гренгуар – Александр Мисиюк

Клод Фролло – Андрей Саркисов (1-е исп.)

Квазимодо – Артем Задворнов

Феб – Андрей Бариев (1-е исп.)

Флер – Диана Багатова

Пастораль «Диана и Актеон»:

Диана – Нико Коура

Актеон – Дмитрий Уксусников

Балет «Эсмеральда» мае вельмі самавіты век. Гэтай «маленькай цыганачцы» паўтара стагоддзя зроду. Балет увабраў у сябе многія пласты рамантычнага і акадэмічнага спектакля. Бо яго «бацькі» – вялікі рамантык Жуль Перо і вялікі акадэміст Марыус Петыпа. У мае рукі ён трапіў ад вельмі вядомых прафесіяналаў – працаўніка балетнай справы Пятра Гусева і знакамітай выканаўцы партыіі Эсмеральды Таццяны Вячэславай, якія надзейна і скурпулёзна перадалі матэрыялы першакрыніцы.

Спадзяюся, што атмасфера гэтага спектакля з вельмі цікавымі танцавальнымі і пантамімічнымі формамі, яго змястоўнасцю і адданасцю духу рамана Гюго ўсхвалююць балетную трупу і, як вынік, гледачоў і гасцей тэатра. Абсалютна ўпэўнены, што сапраўдныя каштоўнасці музычнага тэатра будуць зразумелымі і патрэбнымі сучаснай публіцы. А гэта галоўная мэта мастацтва – быць запатрабаваным.
Мікіта Далгушын
Кароткі змест балета «Эсмеральда»

Дзея першая

Карціна першая
У прыстанішча валацуг, жабракоў і злачынцаў, якое мае назву Двор цудаў, трапляе паэт П’ер Грэнгуар. Кіраўнік валацуг Клапен Трульфу не бачыць ніякай карысці ад беднага барда і дае загад пакараць яго смерцю праз павешанне. Загад можна скасаваць у тым выпадку, калі хто-небудзь з жанчын Двара цудаў дасць згоду стаць жонкай П’ера. Але ўсе адмаўляюць беднаму паэту. І толькі агульная любіміца, вулічная танцорка цыганка Эсмеральда шкадуе Грэнгуара і дае згоду стаць яго жонкай. Жыхары Двара цудаў бурна святкуюць іх вяселле.

Гарбун Квазімода па загаду свайго гаспадара святара Клода Фрало, закаханага ў Эсмеральду, спрабуе выкрасці цыганку. Начны патруль на чале з афіцэрам Фебам дэ Шатаперам прыходзіць на дапамогу маладой дзяўчыне. Феб і Эсмеральда ўцякаюць. Фрало паспявае знікнуць.

Зачараваны прыгажосцю Эсмеральды, Феб дорыць ёй на памяць свой шалік. Няма бяды ў тым, што гэта падарунак яго нявесты. Скораны просьбай цыганкі ён адпускае гарбуна, але ў якасці ўзнагароды патрабуе ад яе пацалунак. Дзяўчына вырываецца з яго абдымкаў.

Карціна другая
Эсмеральда застаецца адна ў сваім пакоі. Яна цешыцца падарункам Феба, успамінае аб афіцэры і паўсюль піша яго імя. З’яўляецца Грэнгуар. Ён спрабуе абняць маладую жонку, але Эсмеральда ў адказ на яго настойлівасць пагражае яму кінжалам – Грэнгуар можа быць толькі яе спадарожнікам і танцаваць разам з ёй на вуліцы. Грэнгуар вымушаны скарыцца і пайсці.

Пакінуўшы за парогам Квазімода, у пакой Эсмеральды пракрадаецца Клод Фрало. Ён даўно кахае дзяўчыну і моліць яе адказаць на яго пачуцці. Эсмеральда тлумачыць, што яна кахае маладога афіцэра і аддае загад святару выйсці. У душы раз’юшанага Фрало нараджаецца план помсты.

Дзея другая

Карціна трэцяя
У хаце знатнай дамы Алаізы дэ Гандэлар’е рыхтуюцца да вянчання Флер дэ Ліс і Феба. Уваходзіць Феб і рассеяна цалуе руку нявесце. Флер здзіўляе адсутнасць на жаніху падоранага ёю шаліка.

Пачынаеца свята, у якім бяруць удзел пераапранутыя ў антычныя касцюмы сябры Флер. Пад гукі тамбурынаў гуляюць і весяляцца запрошаныя цыганы, сярод якіх Эсмеральда і Грэнгуар. Маладую танцорку вельмі засмучае жаніцьба Феба на iншай жанчыне. Марна Грэнгуар спрабуе яе суцешыць.

Флер заўважае на цыганцы шалік Феба. Узрушаная здрадай, яна вырывае шалік з рук Эсмеральды і абсыпае папрокамі жаніха.

Ратуючы Эсмеральду ад гневу арыстакратаў, Грэнгуар выводзіць яе з дому Алаізы дэ Гандэлар’е. Феб накіроўваецца за імі.

Дзея трэцяя

Карціна чацвёртая
Таверна на одной з аддаленых вуліц Парыжа. Тут схаваўся Фрало і чакае Эсмеральду.

З’яўляюцца Феб і Эсмеральда. Феб клянецца дзяўчыне ў вечным каханні. З трапятаннем слухае цыганка палкія прызнанні афіцэра.

Клод Фрало стаіўся і раўніва назірае за ўлюбёнымі. Нарэшце ён не вытрымлівае і з кінжалам у руках кідаецца на Феба. З’яўляецца партруль і выводзіць Эсмеральду: Клод абвінаваціў яе ў забойстве афіцэра.

Карціна пятая
Плошча перад саборам Парыжскай Боскай Маці. Сярэдневяковае свята блазнаў. Па традыцыі «бацькай блазнаў» выбіраюць самага пачварнага чалавека. У гэты раз ім стаў Квазімода, званар сабора.

З’яўляецца Клод Фрало. Ён гнеўна абвінавачвае Квазімода ў блюзнерстве.

Раптам свята перапыняецца змрочным шэсцем: гэта вядуць Эсмеральду на пакаранне смерцю.

Цыганка развітваецца з сябрамі. Прыціснуўшы да грудзей шалік каханага, яна адыходзіць назаўсёды.

«Эсмеральда» имеет весьма солидный возраст. Этой «маленькой цыганочке» полтора века отроду. Балет вобрал в себя многие пласты романтического и академического спектакля. Ибо его «родители» — великий романтик Жюль Перро и великий академист Мариус Петипа. В мои руки он попал от не менее известных профессионалов — труженика балетного дела Петра Гусева и знаменитой исполнительницы партии Эсмеральды Татьяны Вечесловой, которые надежно и скрупулезно передали материалы первоисточника.

 

Надеюсь, что атмосфера этого спектакля с интереснейшими танцевальными и пантомимическими формами, его содержательностью и верностью духу романа Гюго взволнуют труппу театра балета Белоруссии и, как результат, зрителей и гостей театра. Абсолютно уверен, что истинные ценности музыкального театра будут понятны и нужны современной публике. А это главная цель искусства — быть востребованным.

 

Никита Долгушин

 

 

Назад

Партнёры