Дзмітрый Смольскі
Сівая легенда

опера ў 2 дзеях

Вт | 19 лiстапада 2024|19:00

Узрoст 16+

Дирижер – Юрий Караваев

null
Даты спектакля

Лібрэта Уладзіміра Караткевіча
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна
Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзе
Мастак-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук
Мастак па святлу – Сяргей Шаўчэнка
Камп’ютарная графіка – Павел Сувораў
Дырыжоры – дыпламант міжнароднага конкурсу Юрый Караваеў, Уладзімір Авадок

Выконваецца на беларускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 9 верасня 2012 года

 

Ирина – Анастасия Москвина

Роман – Дмитрий Шабетя

Кизгайло – Владимир Громов

Любка –  Оксана Волкова

Наймит – Олег Мельников

 

Падзеі адбываюцца ў Магілёве і яго наваколлях напачатку 17-га стагоддзя

 

Дзея першая

 

Карціна першая

 

Падчас палявання ў гонар вяселля нобіляў Кізгайлы і Любкі на лясной паляне збіраюцца прыгонныя дзяўчыны Кізгайлы. Сярод іх – Ірына, у якую без памяці закаханы сябар жаніха, нобіль Раман. Скарыстаўшыся выпадкам, ён просіць Кізгайлу аддаць яму Ірыну, каб ажаніцца – без яе Раману няма жыцця. Кізгайла ашаломлены – як радавіты шляхціч, нобіль, можа здзейсніць такое святатацтва і весці ў храм халопку? Але ўгаворы Рамана такія настойлівыя, што Кізгайла дае згоду.

 

Гучыць паляўнічы рог маладой жонкі Кізгайлы Любкі. Пачуўшы пра рашэнне мужа, яна люта пярэчыць яму і забараняе вызваляць Ірыну. Кізгайла поўны самых змрочных прадчуванняў, адмова ад абяцання можа прывесці да вайны і знішчэнняў на любімай зямлі. Але Любку немагчыма пераканаць – няхай будзе вайна і кроў, няхай згіне панства – рабыні не быць жонкай нобіля. Спадзяючыся калі-небудзь стаць умілаванай Рамана, Любка прымушае Кізгайлу адправіць Ірыну ў турму ў Магілёў.

 

Карціна другая

 

У старым радавым замку Кізгайлы найміты рыхтуюцца да бою з войскам Рамана, які не дараваў здрады былому сябру. Атрад Кізгайлы ўзначальвае адважны і цынічны Найміт, які больш за ўсё ў жыцці шануе грошы. Кізгайла, разумеючы, што праўда на баку Рамана, шукае ў Найміта падтрымкі, аднак чуе нечаканыя ў яго вуснах словы: "Дзе праўды кліч? Чаго каштуе вера? Калі ў аковах мусіць хтось стагнаць? І каб не гэта, Божа мілы, я стрэў бы тут Сатанаіла. А ты, уража, ты праўду вяжаш… якой не ўзяць."

 

Войска Рамана штурмам бярэ замак. Даведаўшыся пра паланенне Ірыны, Раман выклікае Кізгайлу на паядынак. Праз некаторы час пахавальная песня ўзвяшчае пра смерць Кізгайлы.

 

Дзея другая

 

Карціна трэцяя

 

У бібліятэцы замка, у якім гаспадараць пераможцы, Раман застаецца сам-насам са сваімі думкамі. З'яўляецца Любка. Яна прызнаецца Раману ў сваім даўнім, бязмерным і горкім каханні да яго, расказвае, што толькі пра яго яе пачуцці, што за яго яна гатовая аддаць жыццё. Няхай ён падорыць ёй сына, моліць Любка, няхай не перапыніцца са смерцю Кізгайлы слаўны род нобіляў. Аднак сэрца Рамана толькі з Ірынай, яе ён кахае, ёй ён адданы навечна, за ёй адпраўляецца ў Магілёў.

 

Войска Рамана выступае ў паход, прымае бой і трывае паражэнне. Раман узяты ў палон, яго чакае страшнае пакаранне.

 

Карціна чацвёртая

 

У магілёўскую турму, дзе пакутуе Ірына, прыходзіць Любка. Яна ў лютым гневе і роспачы – Раман асуджаны да адсячэння рук, якія больш ніколі не змогуць падняць меч супраць нобіляў. Любка патрабуе, каб Ірына адмовілася ад Рамана, аддала яго Любцы, зняла з яго чары, інакш яе аслепяць. Але Ірына адхіляе ўсе маленні і пагрозы – яна ніколі не пакіне Рамана і не здрадзіць свайму каханню.

 

Карціна пятая


Плошча ў Магілёве. З жахам і болем людзі перажываюць пакаранне Рамана і Ірыны. Але ніхто і нішто не здольны знішчыць іх пачуцці, іх каханне – светлая легенда, якая вышэй усіх нягод…

Назад

Партнёры