Пётр Чайкоўскі
Шчаўкунок
балет у 2 дзеях Вс | 24 лiстапада 2024|18:00
Узрoст 6+ Дирижер – Владимир Оводок |
Лібрэта – Марыус Петыпа, рэдакцыя – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік
Мастак па касцюмах – Аксана Зінчанка
Дырыжоры – лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Верховен, Уладзімір Авадок, Юрый Караваеў
Працягласць – 2 гадзіны 10 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 15 красавіка 1982 года
Прэм’ера новай рэдакцыі – 13 кастрычніка 2020 года
Маша – Алина Руденко
Щелкунчик-принц – Андрей Бариев
Дроссельмейер (Мастер кукол), Король Мышей – Владимир Руда
Подарки Дроссельмейера:
Щелкунчик-кукла – Надежда Филиппова (1-е исп.)
Мышка – Ксения Прокопенко (1-е исп.)
Принцесса – Анастасия Волошко
Игрушки Дроссельмейера:
Испанские – Ксения Мелещук, Иван Камышов
Персидские – Ирина Еромкина, Владислав Крук
Русские – Аполлинария Картавцева, Артем Задворнов
Японские – Анастасия Булавик, Александр Мисиюк
Французские – Елизавета Мусорина, Денис Шпак
Першая дзея
Карціна першая
Ціхі калядны вечар. Майстар лялек Драсельмеер рыхтуе падарункі для сваёй хросніцы Машы, якая прыдзе да яго на навагодняе свята.
У доме Драсельмеера − пышная елка і мноства дзівосных цацак, сярод якіх рускія, японскія, французскія, іспанскія і персідскія лялькі. Дзяўчынка ў захапленні! Па ўзмаху рукі Майстра цацкі ажываюць. Урачыстая імпрэза змяняецца вясёлым танцам. Але Машу чакае галоўны сюрпрыз ад хроснага - тры дзіўныя лялькі. Гэта пацешны, нязграбны драўляны чалавечак Шчаўкунок, чароўная лялька - Прынцэса і любімая цацка Драсельмеера - Мыш з каронай на галаве. Майстар ганарыцца лепшымі сваімі творамі і прапаноўвае Машы выбраць сабе цацку. І яна, да засмучэння Драсельмеера, просіць падарыць ёй Шчаўкунка.
Маша гуляе са Шчаўкунком, і раптам ... Шчаўкунок зваліўся і яго механізм сапсаваўся. Драсельмеер угаворвае Машу выбраць сабе іншую цацку, але Маша непахісная. Драсельмеер неахвотна і наспех выпраўляе Шчаўкунка і выходзіць, задумаўшы выпрабаваць пачуццё Машы да Шчаўкунка.
Гульня са Шчаўкунком ўсё больш захапляе Машу, ёй ужо нават здаецца, што гэта зусім не цацка, а жывы чалавечак з далікатнай душой. Маша шчаслівая.
Вяртаецца Драсельмеер, і пачынаецца вялікі баль механічных цацак. На балі Маша і Шчаўкунок радасна танцуюць разам з цацкамі, створанымі багатым на выдумкі Майстрам.
Але ўжо позна. Драсельмеер спыняе рух цацак і ўкладвае Машу ў ложачак. Побач з ложкам - Шчаўкунок. Маша засынае, а Драсельмеер расстаўляе свае цацкі: ім трэба будзе ўдзельнічаць у Машыным сне.
Карціна другая
Поўнач. Машы сніцца незвычайны сон.
Пакой запаўняюць мышы. Іх становіцца ўсё больш і больш, яны крадуцца да Шчаўкунка. Наперадзе мышынага войска іх Кароль, - і - о жах! - ён, як дзве кроплі вады, падобны на Драсельмеера. Маша, адчуўшы небяспеку, папярэджвае пра гэта Шчаўкунка і кліча на дапамогу сяброў-лялек.
Пачынаецца бой паміж цацкамі і мышыным войскам. Наперадзе цацак - адважны Шчаўкунок. Ён смела уступае ў адзінаборства з Каралём мышэй, але іх сілы няроўныя. У смяротнай сутычцы вырашаецца лёс адважнага Шчаўкунка, які стаў такі любы для Машы. І дзяўчынка, пераадолеўшы страх, спяшаецца на яго абарону; яна кідае шабельку Шчаўкунка ў Караля мышэй. Кароль мышэй пераможаны, мышы ў жаху разбягаюцца. Няскладны Шчаўкунок ператвараецца ў прыгожага Прынца, а Маша чароўную Прынцэсу.
Карціна трэцяя
Перамагае каханне. У асяроддзі сняжынак Маша, Прынц і іх сябры - ажыўшыя лялькі. Сняжынкі запрашаюць сяброў у дзіўную вандроўку, дзе іх чакаюць новыя выпрабаванні.
Другая дзея
У промнях сонца сняжынкі ператварыліся ў кветкі. Светла і святочна ў краіне дзяцінства. Падарожжа працягваецца. Але зло яшчэ не пераможана цалкам, і Кароль мышэй праследуе сяброў, засмучае іх радасць. У вырашальным паядынку Прынц-Шчаўкунок перамагае Караля Мышэй. Той зрывае з сябе маску, пад якой усе бачаць прыветлівы твар добрага Майстра лялек.
Прынц і Маша вытрымалі выпрабаванне, у якім узмацнела іх каханне.
Драсельмеер запрашае ўсіх на навагодні баль, дзе адбудзецца вяселле Машы і Прынца. Пачынаецца свята. Ажыўшыя цацкі Драсельмеера віншуюць закаханых. Святкаванне ў разгары.
Надыходзіць ўрачыстая хвіліна: Драсельмеер злучае рукі Машы і Прынца. Шчасце іх бязмежнае.
***
Як шкада, што гэта толькі сон! Маша прачынаецца і бачыць над сабой твар добрага Майстра. Ён падводзіць да яе ўсмешлівага Шчаўкунка.
.