Канстанцін Кузняцоў

Балетмайстар-рэпетытар

Народны артыст Беларусі (2014)


Біяграфія

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа (1992 г., клас А. І. Калядзенка). У 2005 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. З 1992 года – саліст Беларускага Дзяржаўнага музычнага тэатра.

З 2007 года – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

 

Рамэо і Меркуцыо – "Рамэо і Джульета"
Альберт – "Жызэль"
Дэзірэ і Блакітная птушка – "Спячая прыгажуня"
Прынц і Драсельмеер – "Шчаўкунок"
Базіль – "Дон Кіхот"
Ланкедем і Алі – "Карсар"
Абат – "Карміна Бурана"
Залаты бажок – "Баядэрка"
Чыпаліна – "Чыпаліна"
Нуралі – "Бахчысарайскі фантан"
Крас – "Спартак"
Мадэст, Бацька – "Анюта"
Саліст – "Шэсць танцаў"
Візір – "Сем прыгажунь"
Менгу – "Лауренсія"
Саліст – опера "Паяцы"

Харэаграфічныя мініяцюры "Прывід ружы" (харэаграфія Р. Паклітару), "Свет не заканчваецца ля дзвярэй дома" (харэаграфія Р. Паклітару), "Адажыо" (харэаграфія Р. Паклітару), "Тарантэла" (харэаграфія Дж. Баланчына) і інш.
У Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі выконваў вядучыя партыі ў балетах "Дон Кіхот", "Вальпургіева ноч", "Жызэль", "In pivo veritas", "Кармэн-сюіта", "Мефіста", "Казка пра спячую прынцэсу", "Шапэніяна", "Шехеразада" і інш.

У 2012 годзе ажыццявіў пастаноўку аднаактовага балета "Зала чакання" на Малой сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
Як балетмайстар-рэпетытар удзельнічаў у пастаноўцы балета Іржы Кілиана "Шэсць танцаў" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.
У 2015 годзе ажыццявіў пастаноўку аднаактовага балета "Хто я?" на музыку С.Картеса.
Балетмайстар-пастаноўшчык опер "Кармэн" Ж.Бізэ (2015), "Макбет" Дж.Вердзі (2016), "Травіята" Дж.Вердзі (2017).

 

 


ГАСТРОЛІ

Выступаў у спектаклях Нарвежскага Нацыянальнага балета (Осла), Хьюстанскага балета (ЗША), United Dance Company (Парыж), «Рускага камернага балета «Масква» (Расія), Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў). Гастраляваў у Літве, Украіне, Латвіі, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове і інш.


 

Партнёры