Навiны

Не канцэрт - шэдэўр!

Калі судзіць па назве вечара, то ён проста асуджаны на поспех. Гэта і пацвердзіла канцэртмайстар Алена Алімпіева:
- Кожны раз з артыстамі рыхтуем гэты канцэрт, хвалюемся, але заўсёды пераконваемся: гледачы хочуць пачуць свае любімыя оперныя творы, таму ў зале не бывае пустых крэслаў. Ды і самі выканаўцы з задавальненнем удзельнічаюць у гэтым вечары: бо, пагадзіцеся, не ўсе сусветныя оперы яшчэ пастаўлены на сцэне беларускага Вялікага, як, зрэшты, не ўсе артысты задзейнічаны ў пэўным спектаклі. І вось малая сцэна дае выканаўцам шанец праспяваць тую арыю, пра якую яны марылі, хаця б у адной сцэне, але дакрануцца да опернага шэдэўру, які, магчыма, і не знойдзе свайго ўвасаблення ў нашым тэатры.
Дарэчы, на канцэрце «Шэдэўры оперы» гледачы змогуць адкрыць для сябе як чароўную арыю, пра якую яны не ведалі, так і артыста, якога яны ў вялікай зале тэатра не чулі ў гэтай партыі.

У гэты вечар на сцэне Камернай залы для вас спяваюць: народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Алена Шведава, Алена Бундзелева, Алена Сало, Аксана Якушэвіч, пераможцы, дыпламанты і лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў Ганна Гур'ева, Іна Русіноўская, Наталля Акініна , Марынаў.

Партыя фартэпіяна - Алена Алімпіева.
Вядучая - Вольга Кажгаліева.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры