Навiны

Часопіс "Партэр": сакавік

Новая зорка расійскага опернага тэатра на сцэне беларускага Вялікага
14 сакавіка галоўную жаночую партыю ў оперы М. Рымскага-Корсакава «Царская нявеста» выканае прымадонна Пермскага тэатра оперы і балета Надзея Паўлава. Надзея Паўлава заваявала сэрцы беларускіх меламанаў, атрымаўшы аглушальную перамогу на II Мінскім міжнародным конкурсе вакалістаў: пермская прыма павезла ў родны тэатр Гран-пры і прыз глядацкіх сімпатый. А яе выступленні ў фінале конкурсу і гала-канцэрце Каляднага опернага форуму 2015 года выклікалі буру захапленняў і бясконцыя авацыі залы.


Залаты голас Украіны зноў у Мінску!
Сцэна беларускага Вялікага не адпускае маладога тэнара Міхаіла Малафія. Зноў – «Баль-маскарад» Джузепе Вердзі. Зноў – партыя Рычарда. Праўда, на гэты раз артыст Львоўскай оперы выступае ў іншым статусе – як запрошаны саліст.

«Чароўная флейта» Вольфганга Амадэя Моцарта. Буклет
30 сакавіка і 18 красавіка ў рамках Аўстрыйскага культурнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь на сцэне беларускага Вялікага тэатра адбудзецца прэм'ера самай вядомай оперы Вольфганга Амадэя Моцарта – «Чароўная флейта». Будучая пастаноўка – сумесная праца канцэртнай залы «Брукнерхаус» у Лінцы і Вялікага тэатра Беларусі.



Прэм'ера оперы «Сельскі гонар»
Новы спектакль «Сельскі гонар» П'етра Масканьі будзе прадстаўлены ў красавіку. Дадзеная пастаноўка знакамітай оперы эпохі італьянскага верызма стане чацвёртай на сцэне беларускага Вялікага тэатра.

Вечар зорак сусветнага балета
3 красавіка на Вялікай сцэне адбудзецца гала-канцэрт зорак сусветнага балета, прысвечаны юбілею Балетнай школы Марыны Вежнавец. Аб праекце святочнага вечара распавядаюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец і Юрый Кавалёў.

Казка ў Вялікім
12 лютага ў гонар 20-гадовага юбілею оперы «Чароўная музыка» прайшла забаўляльная праграма ў рамках традыцыйнага праекта «Вялікі тэатр – дзецям».

Вялікі тэатр ідзе да вас!
23 лютага ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася чацвёртая сустрэча ў рамках Маладзёжнай праграмы Вялікага.



А музыка гучыць!
14 сакавіка гледачоў Камернай залы тэатра чакае унікальны вечар: упершыню за 10 гадоў існавання струннага квінтэта «Серэнада» музыканты прадставяць публіцы выключна інструментальны канцэрт. Больш за тое – Таццяна Траццяк будзе ў не зусім звычайным вобразе: салістка беларускага Вялікага зойме месца... за раялем.



Надзея Філіпава: «Балет – мастацтва працавітых»
Калі многія балерыны марылі танцаваць рахманую Адэту, наша гераіня прымярала на сябе вобраз наравістай і імпульсіўнай цыганкі Эсмеральды. Яны сапраўды падобныя: абедзве яркія і эмацыйныя, энергічныя і запамінальныя, смелыя і мэтанакіраваныя. Дванаццаты сезон запар Надзея Філіпава выходзіць на сцэну беларускага Вялікага. Як у вывераных класічных пастаноўках, так і ў па-добраму «хуліганскіх» праектах, таму што сапраўднаму артысту любая маска дапасуе.



Галантнае стагоддзе Аляксандра Мартынава
Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь педагога-рэпетытара Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Мартынава паважаюць і любяць усе без выключэння вучні і калегі. Таму, хто ўпершыню бачыць месье Мартынава, гэты галантны і абыходлівы спадар можа здацца некалькі экстравагантным, але варта толькі пачаць нават кароткую гутарку, да прыкладу, аб гэтак любімым ім балеце, стане ясна – гэта не вобраз, а стан яго тонкай душы. Галоўны франт і джэнтльмен беларускага балета Аляксандр Мартынаў 29 сакавіка святкуе свой юбілей.

Ой, матулькі!
З дзяцінства 8 сакавіка для нас перш за ўсё дзень самых любімых людзей – нашых мам. Пра тое, як удаецца сумяшчаць гэтую няпростую ролю са складанай прафесіяй артыста, часопіс «Партэр» пагаварыў з выдатнымі мамамі беларускага Вялікага.



Генрых Мацкевіч: «Калі б было магчымасць пачаць гэты шлях спачатку, я прайшоў бы яго сапраўды гэтак жа»
Генрых Мацкевіч – музыкант аркестра беларускага Вялікага тэатра. Ён працуе ў групе першых скрыпак і служыць у Оперным ужо 27 гадоў. Генрых з'яўляецца прадаўжальнікам музычных і творчых традыцый сваёй сям'і. Таксама ён удзельнік папулярнага струннага квінтэта "Серэнада".



Viva la opera
Вялікі тэатр Беларусі па праву ганарыцца сваімі бліскучымі прафесіяналамі. Удвая прыемна, калі гэтыя суперпрофі - чароўныя жанчыны, якія захапляюць сваім музычным майстэрствам знаўцаў-тэатралаў, крытыкаў, калег. Утрая прыемна тое, што іх прафесіяналізм па вартасці ацэньваецца дзяржавай. У студзені галоўны хормайстар тэатра, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч удастоена ордэна Францыска Скарыны. А народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, уладальніца медаля Францыска Скарыны і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, прызначаная Старшынёй Савета Фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. Віншуем і жадаем невычэрпнай энергіі, творчых здзяйсненняў, натхнення і гармоніі!

У кожнага тэатра павінна быць свая «матуля»
Гэты год для заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ніны Казловай – юбілейны ўдвая, утрая і нават больш. Акрамя «круглага» дня нараджэння ў пачатку мая – яшчэ і 45-годдзе творчай дзейнасці ў жніўні. У кастрычніку – 20-годдзе на пасадзе загадчыцы опернай трупай. Але галоўная падзея, якое і стане своеасаблівым стартам не "празднований" (ад слова «бяздзейны»), а, па-беларуску, «святкаванняў» (у гонар сапраўды свята жанчыны, але не зусім вялікапакутніцы), адбудзецца 17 сакавіка: у гэты дзень споўніцца 40 гадоў, як Ніна Казлова прыйшла ў тэатр, заўважу – не гледачом (гэтая дата не захавалася), а удзельнікам.

Бязмежнае мастацтва
Разам з нашымі выдатнымі артыстамі мы працягваем падарожнічаць па самых розных гарадах і краінах.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры