Навiны

Віншуем!

З 25 красавіка па 2 мая ў Аўстрыі (г. Дойтчландсбэрг) прайшоў 23-ці Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Феруча Тальявіні. 2-е месца ў катэгорыі да 33-х гадоў і спецыяльны прыз «Лепшы тэнар» атрымаў саліст Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў.

 

З 7 па 12 мая ў Эстоніі (г. Пярну) праходзіў Міжнародны конкурс маладых оперных спевакоў імя Клаўдзіі Таев. Прыемна, што сапрана Вялікага тэатра Беларусі Маргарыта Ляўчук атрымала Прыз глядацкіх сімпатый.

Мы ад усёй душы віншуем нашых салістаў з гэтымі ўзнагародамі! Жадаем натхнення, далейшых творчых поспехаў і ўдзячных гледачоў!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры