Навiны

Кармэн – Аліма Мамдзі

 

Андалузская цыганка Кармэн ў выкананні яскравай і артыстычнай Алмімы Мамдзі ўжо паспела знайсці прыхільнікаў сярод айчынных аматараў оперы. Выпускніца Нацыянальнай вышэйшай кансерваторыі музыкі і танца Ліёна пад кіраўніцтвам Ізабель Жэрмен і Фабрыса Буланже Аліма Мамдзі па заканчэнні навучання была прынятая ў оперную студыю Ліёнскай оперы (2011 - 2012 г.г), у 2013-м была адзначана званнем «Опернае адкрыццё ADAMI» (Фірма па калектыўным кіраванні правамі інтэлектуальнай уласнасці артыстаў-выканаўцаў). Генеральны дырэктар опернага фестывалю Харэгіі Аранжа Рэйманд Дзюфо ў оперным тэатры Авіньёна ўдастоіў спявачку тытула «Маладога опернага таленту-2013».


З верасня 2013 года Аліма Мамдзі - салістка опернай трупы Вялікага тэатра Жэневы. На галоўнай швейцарскай сцэне яна выканала партыі Фенены («Набука» Дж.Вердзі), Маддалена («Рыгалета» Дж. Вердзі), Швертлейты («Валькірыя» Р.Вагнера), Шарлоты («Вялікая герцагіня Геральштейнская» Ж.Афенбаха), Афры («Валі» А.Каталані). Акрамя таго, выканаўца ўдзельнічала ў французскіх пастаноўках опер «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (Разіна), «Граф Оры» Д.Расіні (Ізалье), «Ксеркс» Г.Гендэль (Арсамен), «Лятучая мыш» І.Штраўс (Арлоўскі), «Вертер» Ж.Масне (Шарлота), «Фальстаф» Дж.Вердзі (Місіс Квіклі), «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайн (Аніта). Канцэртны рэпертуар Алімы Мамдзі вельмі разнастайны - ад музыкі барока да сучаснай, крытыкі адзначылі яе бліскучае выкананне «Глорыі» А. Вівальдзі, Рэквіема В.А.Моцарта і М. Дзюруфле, Stabat Mater А.Дворжака, Сімфоніі № 9 Л.Бетховена, Рапсодыі І.Брамса, Чатырох песень Бернхарда Л. Анціньяні.


Аліма Мамдзі выконвала партыю Флоры Бервуа ў пастаноўцы «Травіяты» Дж.Вердзі на сцэне антычнага тэатра ў Аранжы, там ёй пашчасціла працаваць з такімі зоркамі сусветнай оперы, як Пласіда Дамінга і Дыяна Дамраў. Спектакль прайшоў у рамках найстарэйшага опернага фестывалю Францыі - Les Chorégies d'Orange. Сярод сцэнічных партнёраў маладой выканаўцы - сапраўдныя легенды: Жан Крыстоф Спіноза, Ален Гарышо, Жан Поль Фушэкур, Жан Лакарнэры. Аліма Мамдзі выступала з сольнымі канцэртамі ў Оперы Авіньёна, Оперы Сэн-Эцьена, Ліёнскай канцэртнай зале (Auditorium de Lyon), Зале Мальера, Тэатры Буф-дзю-Нор, Амфітэатры Ліёнскай оперы, Базіліцы Нотр-Дам-дэ-Фурвьер, Тэатры Ле-Сюбсістанс, у Палацы Еўропы.

Партнёры