.

Навiны

Навагодняя тэатральная прэмія

 

 Генеральны партнёр

З 2012 года Закрытае акцыянернае таварыства «БСБ Банк» уручае Навагоднюю тэатральную прэмію лепшым артыстам беларускага Вялікага. Гэтая ўзнагарода каштоўная тым, што выбіраюць лепшых у кожным цэху тэатра... самі артысты. А ў конкурсе ўдзельнічаюць усе салісты оперы і балета, артысты хору, аркестра і кардэбалета. За свае творчыя дасягненні па выніках 2019 года дыпломы атрымалі:

 

Уладзімір ПЯТРОЎ, саліст оперы, народны артыст Беларусі;

 

Такатошы МАЧЫЯМА, вядучы майстар сцэны балета, лаўрэат міжнародных конкурсаў;

 

Андрэй ПОСАХ, артыст балета;

 

Святлана ЦІТОВА, артыстка хору;

 

Віталь КАРАБУХІН, артыст аркестра, лаўрэат міжнароднага конкурсу.

 

Мы ад усёй душы віншуем пераможцаў! Жадаем вам натхнення, новых перамог, адкрыццяў, радасці творчасці!

0
0
0
s2sdefault

Партнёры