Навiны

"Маё сэрца належыць табе…"

 

Арыі і дуэт Немарына і Адыны з «Любоўнага напою» Г.Даніцэці, вальс Мюзеты з «Багемы» Дж.Пучыні, куплеты Адэлі з «Лятучай мышы» І.Штраўса, песенька Фрэдзі і арыя Элізы з «Маёй выдатнай лэдзі» Ф. , арыя Су-Шонга з «Краіны ўсмешак» Ф.Легара, дуэт Тоні і Марыі з «Вестсайдскай гісторыі» Л.Бернстайна, а таксама «Вясна» з цыклу «Поры года» А. Вівальдзі, танга «Por una cabeza» К.С. Гардэля, "Salut d'amour" Э.Элгара і іншыя вядомыя творы, прасякнутыя вясной і любоўю, прагучаць 25 студзеня ў Камернай зале.

 

"Маё сэрца належыць табе…" – так назвалі сваю канцэртную праграму салісты оперы лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская і Аляксандр Міхнюк, уладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова (раяль) і лаўрэат міжнародных конкурсаў інструментальнае трыо "Глорыя" – Надзея Сянькевіч (скрыпка), Наталля Мурзіна (флейта), Кацярына Акавіцкая (віяланчэль).



Рэжысёр канцэрту Наталля Бараноўская апісвае праграму так: «Каханне раніць... каханне вылечвае... каханне адухаўляе, набліжаючы нас да Творцы... Каханне дорыць крылы, прымушаючы ўзняцца над штодзённасцю... Каханне і музыка маюць шмат агульнага... І тое, і іншая выдзірае нас са звыклай рэальнасці, робячы нас шчаслівымі. Няхай ненадоўга... Няхай на гадзіну... Ці на час канцэрта "Маё сэрца належыць табе".

 

Партнёры