Навiны

Патэтычны дзённік памяці

 

 

 

 

«Патэтычны дзённік памяці – гэта не проста канцэртны праект Вялікага тэатра Беларусі. Гэты складаны твор, сапраўдны маштабны спектакль, які прадставіць сучаснаму гледачу погляд на гісторыю краіны ў страшны перыяд Вялікай Айчыннай вайны – праз гісторыю самога тэатра, – дзеліцца думкамі галоўны рэжысёр тэатра, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная. – І калі мы гаворым пра гісторыю, пра захаванне традыцый, пра глыбінны сэнс існавання чалавека, сям'і, краіны, мы не маем права на непамятлівасць. Таму што ў кожнага з нас ёсць абавязак – перад самім сабой, сваім народам, папярэднімі пакаленнямі, перад сваёй радзімай.


Вялікая Айчынная вайна падзяліла жыццё людзей на "да" і "пасля". І праз дзесяцігоддзі яе наступствы не могуць не хваляваць. У Беларусі няма сям'і, якой бы не кранула страшная вайна. І чым далей сыходзяць яе героі, удзельнікі і сведкі, тым больш відавочнай становіцца думка: мы, сённяшнія, не маем права забыцца. Таму і ўзнікла ідэя – ператварыць дакументальныя сведчанні ў твор, які здолеў бы выразнымі тэатральнымі сродкамі – праз музыку, харэаграфію, слова і голас, абагульненыя акцёрскія вобразы, праз эмацыйнае ўспрыманне – дастукацца да маладога пакалення, прымусіць задумацца, а магчыма – і памяняць светапогляд сучаснага чалавека. Вельмі важна сцерці часовую мяжу, звязаць нас, сённяшніх, з тым трагічным часам…


Дзённік - гэта сур'ёзная жанравая канструкцыя, якая дазволіць нам патрывожыць думкі і пачуцці тых людзей, якія перажылі вайну, якія прайшлі скрозь яе і пакінулі дакументальныя сведчанні тых страшных падзей. Мільёны загінуўшых, закатаваных і забітых, лагеры смерці, спаленыя вёскі, разбураныя гарады... Як мне здаецца, няма больш выразнага сродку, чым патэтыка, каб расказаць пра тыя падзеі, якія абысці бокам проста нельга...»


У спектаклі знойдзецца месца як даваенным падзеям (адпраўным пунктам стане 1939 год, калі Вялікі тэатр набыў уласны будынак на Траецкай гары), так і страшным гадам вайны, акупацыі, ну і вядома, акцэнт будзе зроблены на 1944-ы, год вызвалення Беларусі, а важнай кропкай стане ўрачыстасць Перамогі.


Вядомы беларускі кампазітар Алег Хадоска стане тым, хто аб'яднае разам у спектаклі партытуры знакамітых майстроў, хто створыць яго цэльнае аблічча. У «…Дзённіку…» будзе гучаць вельмі моцная, глыбокая музыка, якую, на жаль, не так часта можна зараз чуць: Яўгена Глебава, Генрыха Вагнера, Яўгена Цікоцкага, Анатоля Багатырова, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Алоўнікава, Ігара Лучанка і іншых знакамітых кампазітараў , якія сталі гонарам беларускай кампазітарскай школы.


«У «Патэтычным дзённіку памяці» будзе сабрана ўсё, што так важна сёння не забыцца, - працягвае Ганна Дзмітрыеўна. – Усе творчыя сілы тэатра аб'яднаюцца ў адзіным парыве, каб стварыць унікальнае палатно, своеасаблівую эпапею. Спадзяюся, у нас усё атрымаецца - спектакль знойдзе водгук у сэрцах гледачоў».


«…Дзённік…» пішуць галоўныя спецыялісты тэатра: яго галоўны дырыжор, народны артыст Башкартастана Арцём Макараў, галоўны хормайстар, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч; аўтар мастацкай выявы спектакля – галоўны мастак тэатра, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Любоў Сідзельнікава; над пластычным рашэннем працуе галоўны балетмайстар, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб.


У пастаноўцы задзейнічаны ўсе калектывы Вялікага: аркестр, хор, салісты оперы, балета, міманс, юныя артысты Дзіцячай студыі. На сцэне рыхтуюцца ўвасобіць яркія вобразы: народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна, Уладзімір Громаў, Станіслаў Трыфанаў, Ірына Яромкіна, Антон Краўчанка, заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Волкава, Аксана Якушэвіч, Андрэй Валенцій, Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, Ганна Фокіна, Надзея Філіпава, Таццяна Пятрова, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна, Алена Золава, Андрэй Селюцін, Анастасія Храпіцкая, Дар'я Гаражанка, Аляксандр Гелах, Андрэй Мацюшонак, Дзяніс Янцэвіч і многія іншыя.

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

Патетический дневник памяти

0
0
0
s2sdefault

Партнёры