Навiны

«Елкі» ў Вялікім

 

У апошнія дні снежня ў Вялікім тэатры Беларусі стартуе марафон традыцыйных "елак". Тэатралізаваныя паказы ў фае будуць пачынацца за 45 хвілін да пачатку спектакля. (У гэтыя святочныя дні Вялікі тэатр прапануе ўвазе гледачоў дзве казачныя пастаноўкі - оперу С.Баневіча "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" і балет П.Чайкоўскага "Шчаўкунок".) Вялікіх і маленькіх гледачоў чакае інтэрактыўная казка з галоўнымі зімовымі персанажамі - Дзедам Марозам і Снягуркай, якая несумненна падорыць чароўны настрой у гэтыя навагоднія святы.


Пастановачную групу тэатралізаваных казак у фае ўзначаляць рэжысёр Наталля Бараноўская і мастак Кацярына Булгакава.

Партнёры