Навiны

Не канцэрт – шэдэўр!

 

18 верасня свае дзверы для аматараў прыгожага зноў расчыніць Камерная зала імя Л.П. Александроўскай, адкрываючы свой васямнаццаты сезон. Тады, у 2009-м, утульная малая сцэна называлася Музычнай гасцёўняй.

Дарэчы, праграма «Шэдэўры оперы» заўсёды карысталася неймаверным поспехам у гледачоў. Упэўнены, што гэты вечар не стане выключэннем. На сцэне – вядучыя салісты оперы Вялікага тэатра: заслужаная артыстка рэспублікі Таццяна Траццяк (сапрана), уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця (тэнар), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна (сапрана), Анастасія Міхнавец (сапрана), Дар’я Гаражанка (мецца-сапрана), Кацярына Міхнавец (мецца-сапрана), Андрэй Логвінаў (барытон), Кірыл Панфілаў (барытон), Уладзіслаў Зазулька (бас), Руслан Маспанаў (бас), Андрэй Сялюцін (бас). За раялем – лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская.

На канцэрце «Шэдэўры оперы» (рэжысёр – Наталля Кузьмянкова) можна будзе не толькі пачуць арыі, якія рэдка выканваюцца, але і па-новаму адкрыць для сябе любімых артыстаў, бо на вялікай сцэне гледачы яшчэ не чулі многіх салістаў у гэтых партыях.

У праграме – адны з самых прыгожых твораў сусветнай оперы: арыя Лорыса з драмы «Федора» У. Джардана, арыя Прынцэсы дэ Буйон з оперы «Адрыена Лекуврэр» Ф. Чылеа, арыя Леаноры з «Трубадура» Дж. Вердзі, арыя Варажскага госця з «Садко» М. Рымскага-Корсакава, арыя Таіс з оперы Ж. Маснэ, арыя Бартала з камедыі «Вяселле Фігара» В.А. Моцарта, арыя Далілы з біблейскай гісторыі пра Самсона і Далілу К. Сен-Санса, арыя Мефістофеля з оперы А. Бойта, арыя Каварадосі з драмы «Тоска» Дж. Пучыні і многія іншыя.

 

ЗАКАЗАТЬ БИЛЕТ

Падрыхтавала А.Балабановіч

Дата публікацыі: 17.07.2026

 

Партнёры