
Генеральны дырэктар
Дулава Кацярына Мікалаеўна
доктар мастацтвазнаўства, прафесар
Нарадзілася ў г. Мінску. Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя Н.А.Рымскага-Корсакава, аспірантуру Ленінградскай ордэна Леніна дзяржаўнай кансерваторыі, дактарантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага, дацэнтам кафедры тэорыі музыкі, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі музыкі, прарэктарам па навуковай рабоце акадэміі.
11 гадоў займала пасаду рэктара ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі". Кацярына Дулава забяспечыла членства і ўдзел акадэміі ў рабоце шасці міжнародных арганізацый. У 2016–2019 гг. прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у складзе Грамадскай рады па супрацоўніцтве ў галіне музыкі і адукацыі ў сферы мастацтва і культуры дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
2016–2019 гг. ‒ член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад горада Мінска, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Кацярына Мікалаеўна выконвае абавязкі старшыні рады спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (з 2014 года); старшыні экспертнай рады №27 Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па мастацтвазнаўстве і культуралогіі (з 2011 года); члена Прэзідыума Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь (з 16.08.2019); члена Прэзідыума рады рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь; члена Грамадскай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2017 года). Уваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі.
Кацярына Мікалаеўна ўзнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007 г.), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009 г.), нагрудным знакам "Юбілейны медаль у гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (201 .), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012 г., 2020 г.), Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2014 г., 2015 г., 2016 г.), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Падзякай Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Беларусь (2017 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, памятным знакам “Вялікі тэатр Беларусі. 85 гадоў» (2018 г.), Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2019 г.), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2020 г.). У 2013 годзе ўдастоена звання "Ганаровы прафесар Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя П.І.Чайкоўскага".
У 2012 годзе за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва ўзнагароджана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам.
У 2022 годзе ўдастоена Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.
У 2022 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, удастоена Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры.
У 2023 годзе ўзнагароджана дыпломам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы за значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, правядзенне сумесных праектаў і абменных гастроляў.