кіраўніцтва

Мастацкі кіраўнік

Арцём Макараў

народны артыст Рэспублікі Башкортастан (2021);
лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай Прэміі "Залатая Маска" (2017);
заслужаны артыст Рэспублікі Башкортастан (2015)

 

Прафесійную адукацыю пачаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Уфімскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў ім. З. Ісмагілава. У 2000 годзе на выдатна скончыў Уфімскі дзяржаўны інстытут мастацтваў ім. З. Ісмагілава па спецыяльнасці «фартэпіяна» (клас заслужанай артысткі Рэспублікі Башкортастан, прафесара Л. І. Аляксеевай). У 2003 годзе скончыў аспірантуру Уфімскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў ім. З. Ісмагілава па спецыяльнасці «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне» (клас народнага артыста Рэспублікі Башкортастан В. І. Платонава і заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесара А. А. Людміліна). З верасня 2015 г. праходзіў двухгадовую стажыроўку ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П. І. Чайкоўскага (клас народнага артыста СССР, прафесара Г. М. Раждзественскага).

 

У 1997 годзе пачаў працу ў Башкірскім дзяржаўным тэатры оперы і балета канцэртмайстрам опернай трупы. У 2002 годзе пераведзены на пасаду дырыжора. Удзельнічаў ва ўсіх новых пастаноўках тэатра, сярод якіх "Аіда", "Травіята" (2001), "Трубадур" (2002) Дж. Вердзі, "Жызэль" А. Адана (2003) і інш.


У 2003 - 2010 гг. сумяшчаў працу ў Башкірскім дзяржаўным тэатры оперы і балета і Дзяржаўнай оперы Анкары (Турцыя), дзе дырыжыраваў спектаклямі бягучага рэпертуару і ўдзельнічаў у пастаноўках опер «Макбет» і «Травіята» Дж. Вердзі, «Дон Паскуале» Г. Даніцэці, «Так робяць усе жанчыны», «Выкраданне з Сераля» В. А. Моцарта і інш. У гэты перыяд працаваў запрошаным дырыжорам Стамбульскай дзяржаўнай оперы. Супрацоўнічаў з вядучымі сімфанічнымі аркестрамі Турцыі ў гарадах Адане, Эскішэхіры, Бурсе. У Анатолійскім універсітэце (г. Эскішэхір, Турцыя) некалькі гадоў выкладаў оперную падрыхтоўку на кафедры вакальнага мастацтва.


З 2010 да 2023 гг. - галоўны дырыжор Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. На уфімскай сцэне выступіў у якасці музычнага кіраўніка і дырыжора-пастаноўшчыка больш, чым 20-ці спектакляў розных жанраў, сярод якіх: "Фаўст" Ш.Гуно, "Царская нявеста" М.Рымскага-Корсакава, "Геракл" Г. Ф. Гендэля, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Салават Юлаеў» З. Ісмагілава і іншых. Выступаў са шматлікімі канцэртнымі праграмамі на сцэне тэатра. Працаваў у якасці дырыжора на міжнародных конкурсах музычных выканаўцаў.
З 2013 па 2015 год сумяшчаў дзейнасць у тэатры з працай музычным кіраўніком Дзяржаўнай оперы Анталіі (Турцыя). На сцэне Анталійскага опернага тэатра ажыццявіў пастаноўкі опер «Дон Жуан» В.А.Моцарта і «Багема» Дж.Пучыні. У верасні 2014 г. прыняў удзел у XXI Міжнародным фестывалі оперы і балета "Аспендос" (XXI Aspendos International Opera and Ballet Festival) у Турцыі ("Травіята" Дж.Вердзі).


У 2016 годзе сумесна з генеральным дырэктарам БДТАіБ І.Р.Альмухаметавым выступіў адным з арганізатараў I Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Фёдара Шаляпіна (Уфа).
У 2017 годзе ўдастоены звання лаўрэата Расійскай Нацыянальнай тэатральнай Прэміі "Залатая Маска".
У 2019 і 2020 гадах увайшоў у склад журы Прэміі, а таксама ў экспертную раду Нацыянальнай опернай прэміі «Анегін» - 2020.
У 2021 годзе стаў лаўрэатам прэміі "Музычнае сэрца тэатра" ў намінацыі "Лепшы дырыжор" за пастаноўку аперэты Жака Офенбаха "Герцагіня.G".

З 2023 г. - галоўны дырыжор Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра ім. Н.С.Сац, на сцэне якога выступіў музычным кіраўніком сусветных прэм'ер опер «Нуш-Нушы» П.Хіндэміта і «Птушкі» В.Браўнфельса, а таксама балетаў «Жызэль» А.Адана і «Рамэа і Джульета» С.Пракоф'ева .
З 2023 г. - галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі.
З мая 2025 года - мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі

У Вялікім тэатры Беларусі ажыццявіў наступныя пастаноўкі:
2023 - опера П.Чайкоўскага "Іаланта" (дырыжор-пастноўшчык);
2024 - творчы праект "Патэтычны дзённік памяці" на аснове твораў беларускіх кампазітараў і дакументальных сведчанняў трагедыі і гераізму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны  (дырыжор-пастноўшчык);
2024 - опера П.Чайкоўскага "Яўген Анегін" (дырыжор-пастноўшчык);
2025 - "Танцы" Вечар аднаактных балетаў: Балеро. Танец смерці. Кармэн на музыку М.Равэля, К.Сен-Санса, Ж.Бізэ (музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык).

Прымае ўдзел у значных мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам і юбілеям. Пад кіраўніцтвам А.Макарава 3 ліпеня 2024 года на сцэне тэатра прайшоў канцэрт беларускіх артыстаў «Культурны код. Традыцыі. Якасць. Сучаснасць», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У красавіку 2024 года прыняў удзел у міжнародным оперным фестывалі "Славянскі дом" у Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя Д.Д.Шастаковіча.
У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў якасці дырыжора-постаноўшчка Гала-канцэрта, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра Рубена Дарыа ў Манагуа.
У красавіку 2025 года творчы праект "Патэтычны дзённік памяці", дырыжорам-пастаноўшчыкам якога выступіў А.Макараў, быў прадстаўлены на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Паказ, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, быў арганізаваны Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы пры ўдзеле ФДБУК РАСКАНЦЭРТ.
У маі 2025 года выступіў як дырыжор Гала-канцэрта на сцэне Нацыянальнага тэатра Рубена Дарыа ў Манагуа падчас гастрольнай паездкі Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа.

Партнёры